Ружаны

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён

Гiсторыя касцёлаАрган | Фотаздымкi

11/I/P
невядомы майстар, апошняя чвэрць XVIII ст.
невядомы майстар, 2-я пал. XIX ст.
I Manual (C-f’’’)
[Burdon 16`]
[Principal 8`]
Salicional 8` *
Flet Major 8`
Kwinta dena 8`
Kvinta 2 2/3`
Octava 2`
Quinta 1 1/3`
Mixtura 1` 3 ch.
Pedal (C-h)
Subbas 16`
Violon 8`
Super I
Zymbelstern
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Cкладчаты мех, ручная калькацыя (карамысла)

* – c-f’’’

Першы драўляны касцёл Святой Троіцы ў Ружанах быў заснаваны ў XVI стагоддзі родам Тышкевічаў. У 1617 годзе Канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега (1557-1633) фундуе на яго месцы новы мураваны касцёл. У другой палове XVIII стагоддзя касцёл перабудоўваўся, дабудаваны дзве бакавыя капліцы.   Наверх

У 1633 годзе ў касцёльных дакументах занатаваны «добры арган», зафундаваны Л. Сапегай.
Вядома, што ў апошняй чвэрці XVIII стагоддзя ў касцёле адбыліся перабудовы па праэкце Яна Самуэля Бекера, прыдворнага архітэктара Сапегаў. Па яго праэкце былі выкананы хоры з балюстрадай і кансолямі, пілястры з карнізамі на ўнутраных сценах, бочныя алтары, парталы з ложамі  ў прэзбітэрыі, а таксама драўлянае разное аздабленне амбонкі і аргана. Гэта дае ўскосны арыенцір пабудовы папярэдняга барочнага аргана, ад якога захавалася арганная шафа; праспект, які раней быў граючы, і частка труб якога паходзіць са старога інструмента; некалькі шляйфаў, якія захоўваюцца ўнутры і часткова скарыстаны ў якасці дошак; а таксама пэўная частка труб. У 1828 годзе ў касцёльных дакументах гэты інструмент занатаваны як 12- рэгістравы арган. Захаваўшыяся ўнутры шафы шляйфы папярэдняга аргана маюць 45 тонавых адтулін (дыяпазон папярэдняга аргана быў 45 тонаў).   Наверх

Найбольш верагоднай датай перабудовы аргана можна лічыць 70-80-я гады XIX стагоддзя (на карысць гэтай версіі кажуць адсутнасць настроечных ролікаў на металічных трубах, канструкцыя меха і механізм запірання крышак віндлады). Новая кафедра размясцілася на месцы старой. Назвы рэгістраў на кафедры не захаваліся і ўстаноўлены па надпісах на трубах, пры гэтым футавасць на некаторых пазначана ў «стопах» (фут) як, напрыклад, «8 stop». Сама дыспазіцыя больш мае барочныя рысы, чым рамантычныя. На трубе C рэгістра Burdon 16` знойдзены надпіс «J. Grodzinski» (які хутчэй за ўсё пакінуў сталяр, які працаваў у майстэрні і вырабіў дадзены рэгістр). Незвычайным з’яўляецца механізм эфекта Zymbelstern і рэдкая канструкцыя абмежавальнікаў узняцця меха (падобную канструкцыю можна сустрэць яшчэ толькі ў Тракелях і Індуры). Арган захаваўся амаль цалкам (за выключэннем трубаў верхняга дыяпазона рэгістраў Quinta 1 1/3` і Mixtura 1` 3 ch.), але не працуе ўжо даўно. Да яго ніколі не быў падлучаны матор.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі