Ваўкалата

Касцёл Святога Яна Хрысцiцеля

Віцебская вобласць, Докшыцкі раён

Арган | Фотаздымкi

10/I/P
Piotr Wojciechowicz (Wilno) (?), кан. XIX – пач. XX ст.
I Manual (C-f’’’)
[Bordon 16`]
Pryncypal 8`
Gamba 8`
Hohlflet 8`
Salicional 8`
Dolce 8`
Flet 4`
Mixtura 2 2/3` 3 ch.
Pedal (C-d’)
Subbass 16`
Pryncypalbass 16`
I/Ped, super I
Forte, Tutti
Механічная ігравая трактура; механічная з узмацняльнікамі Баркера* рэгістравая трактура; кегельлада
Матор, паплаўковы мех, кампенсацыйны мех

* – драўляныя абстракты вядуць да пнеўматычных мембран, якія уключаюць рэгістр

Касцёл пабудаваны ў 1883–1893 гадах.   Наверх

Аўтарства пабудовы аргана ў Ваўкалаце гіпатэтычна належыць Пятру Вайцэховічу па характэрных для яго арганабудаўнічых прыёмах: почырк на драўляных трубах, кампенсацыйны мех, канструкцыя ўключэння рэгістраў, рысы кафедры. Арган вылучаецца з шэрагу аналагічных па колькасці рэгістраў інструментаў тым, что ў ім пабудаваны паўнаразмерны 16- футавы рэгістр Pryncypalbass 16` (самыя вялікія трубы бачны за левай паловай фасада аргана), а таксама цалкам трохрадная мікстура 2 2/3`+2`+1` (з рэпетыцыяй ад c’’). Гэта самы маленькі па колькасці рэгістраў на Беларусі арган, у якім сустракаюцца такія рэгістры не толькі разам, але і паасобку. Такія рэгістры значна ўзбагачваюць яго гучанне.

Дакладны час пабудовы, як і непасрэднае ўказанне майстра адсутніцаюць. Адзіны надпіс, які можна убачыць у аргане, датычыцца настройкi ў 1937 годзе.

Арган знаходзіцца ў добрым стане і пастаянным скарыстанні на набажэнствах.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі