Рубяжэвічы

Касцёл Святога Іосіфа

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

15/II/P
Wacław Biernacki (Wilno), каля 1912 (?)
I Manual (C-f’’’)
Bourdon 16`
Pryncypal 8` *
Gamba 8`
Waldhorn 8`
Oktawa 4` *
Fugara 4`
Mixtura 3 ch. **
Trompet 8`
II Manual (C-f’’’)
Flet Dolce 8`
Aeolina 8`
Wox celeste 8`
Trawerso 4`
Pedal (C-d’)
Subbas 16`
Oktawbas 16`
Cello 8`
II/I, I/P, II/P, Super I
Piano, Tutti, Crescendo
Пнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада
Паплаўковы мех, самаробны матор у вежы касцёла, механізм нажной калькацыі (2 педалі), Wiatr

* – трубы рэгістра Principal 8` і Oktawa 4` змешчаны на праспекце
** – 2`+ 1 1/3` + 1`

Папярэдні драўляны касцёл 1799 года быў зачынены пасля паўстання 1863 года і перададзены пад праваслаўную царкву. Сучасны неагатычны касцёл пабудаваны ў 1907-1911 гадах.   Наверх

Вядома, што незадоўга да 1830 года ў папярэднім касцёле быў пабудаваны новы арган. Дакладная дата пабудовы аргана невядома. Арган мае вялікае падабенства з інструментам у Трабах. Ад часу пабудовы да нашых дзён ён стаіць дагледжаны і скарыстаны ўвесь час існавання касцёла. Усе трубы і механізмы захаваліся ў выдатным стане, і толькі ад пастаяннага скарыстання выцерліся некаторыя парцалянавыя шыльдачкі на кнопках рэгістравых уключэнняў.

Беларускі пісьменнік Адам Глобус (Уладзімір Адамчык, нар. у 1958 годзе), у сваім творы «Магічная мапа ад Адама Глобуса» апісвае гісторыю, звязаную з арганам у Рубяжэвічах і Кальварыйскім касцёлам у Мінску:

А вось гісторыя з Кальварыяй, якая на маіх вачах адбывалася, сапраўды звязаная з містыкай. Завод “Гарызонт” у Мінску меў футлярны цэх, дзе выраблялі скрынкі для кінескопаў. Ён аўтаномна дзейнічаў на ўскрайку горада, там працавалі мае сваякі – цётка Вікця і яе старэйшы сын Толік[1]. Найбліжэйшы[2] касцёл ад Мінска быў тады ў Рубяжэвічах, і сваякі ўвесь час туды ездзілі. Там быў зусім старэнькі арганіст[3], у яго не ставала ўжо сілаў граць на аргане, і ён паабяцаў навучыць Толіка, нягледзячы на тое, што ў таго не было музычнай адукацыі. Толік спачатку аднекваўся, маўляў, цяжка аўтобусам з Мінска ў гэтыя Рубяжэвічы дабірацца. Тады мясцовыя разам з ксяндзом скінуліся і купілі Толіку матацыкл з люлькай. І вось Толік садзіў у люльку цёцю Вікцю, і яны на выходныя выпраўляліся туды. Аднойчы надарылася працоўная субота[4], Толік меўся граць на аргане, ён памяняўся з іншым рабочым і паехаў у Рубяжэвічы. У той дзень увесь гэты цэх узарваўся. Загінула больш як сто чалавек[5]. Вікця з Толікам вярнуліся з Рубяжэвічаў у нядзелю, а тут такая трагедыя. Толіка і Вікцю пачалі прэсаваць, чаму яны памяняліся, ці ведалі нешта. І тут Вікця зразумела: «Вось ён, цуд, Бог мяне выратаваў, і я павінная аддзячыць чым магу». Яна вырашыла, што мусіць дамагчыся адкрыцця ў Мінску касцёла, якога тады не было, у памяць пра ахвяраў і з удзячнасці за сваё выратаванне. І Вікця з уласнай ініцыятывы, ігнаруючы ўсе разумныя парады, пачала абыходзіць усе кватэры вакол Кальварыі, званіць ва ўсе дзверы і збіраць грошы. Гэта была сапраўды народная ініцыятыва, бо людзі ведалі пра трагедыю на заводзе, пра ахвяраў і пра гісторыю Вікці. Такім чынам грошы яна назбірала, касцёл адкрылі[6].

[1] Анатоль Якаўлеў
[2] фармальна найбліжэйшым касцёлам да Мінска быў касцёл у в. Краснае
[3] Ян Гайдук
[4] насамрэч гэта была пятніца 10 сакавіка 1972 года
[5] выбух футлярнага цэху завода «Гарызонт» 10.03.1972 – самая вялікая на тэрыторыі  Беларусі тэхнагенная катастрофа
[6] Кальварыйскі касцёл у Мінску быў адкрыты у 1980 годзе

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі