Крамяніца

Касцёл Божага Цела і Святога Юрыя Мучаніка

Гродзенская вобласць, Зэльвенскі раён

Гiсторыя касцёлаАрган | Фотаздымкi

7/I/P
Wacław Biernacki (Wilno), 1923
I Manual (C-f«`)
Pryncypal 8` *
Gamba 8`
Gedeckt 8`
Dolce 8`
Gamba 8`
Oktawa 4` *
Kwinta 2 2/3`
Pedal (C-d`)
Subbas 16`
I/P, Super I
Titti
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада
Паплаўковы мех, матор, механізм нажной калькацыі (1 педаль), Wiatr

* – трубы рэгістраў Principal 8` і Oktava 4` змешчаны на праспекце

20 чэрвеня 1617 года па фундацыі віцебскага кашталяна Мікалая Вольскага (1583/1584–1621)  і яго жонкі Барбары (з Войнаў, ?–1623) ад кракаўскай капітулы быў заснаваны кляштар лютэранскіх канонікаў. Рэнесансны касцёл узведзены да 1629 года. У XVIII стагоддзі да ўвахода была прыбудавана крухта-тамбур. Пасля паўстання 1863 года касцёл быў ненадоўга зачынены.   Наверх

У 1626 годзе ў касцёле меўся 9-рэгістравы арган. У 1642 годзе ўзгадваецца арганіст касцёла. У акце візітацыі 1700 года занатаваны нядаўна адрамантаваны арган. У 1783 годзе занатаваны патрабуючы рамонту 10-рэгістровы пазітыў. Стары арган узгадваецца ў акце візітацыі 1818 года. У 1892 годзе ў касцёл у Мсцібава быў перанесены стары пазітыў.

Вядома, што цяперашні арган быў набыты дзякуючы намаганням ксяндза пробашча Эдварда Вайцяхоўскага ў 1923 годзе. У 1929 годзе арган быў памаляваны «пад дуб». Пасля нядаўняга рамонту арган знаходзіцца ў добрым стане і пастаянным скарыстанні.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі