Марцін Эміль

(Martin Emil, 1848-1922).

Бацька Эміля Марціна, Аўгуст Фрыдрых Марцін (August FriedrichMartin, 1808-1885) пераехаў у 1837 годзе Рыгу з цюрынгскага горада Дахвіг[26] і заснаваў тут адну з буйнешых арганабудаўнічых майстэрняў Балтыйскага рэгіёну. У 1840-1885 гады ён пабудаваў каля 75 арганаў. Пасля смерці А. Ф. Марціна майстэрня перайшла да яго сына Эміля, які напрацягу 4 гадоў вучыўся ў знакамітага нямецкага арганабудаўніка Фрыдрыха Ладэгаста (Friedrich Ladegast, 1818–1905). Эміль Марцін паспяхова працягнуў справу сайго бацькі (фабрыка Emil Martin & CoOrgelbauanstaltRiga). Ён набываў арганныя часткі ў Германіі і будаваў якасныя і прафесійныя інструменты. Вядома пра 10 яго арганаў захаваўшыхся ў Літве і 5 арганаў у Латвіі. У Беларусі захавалася частка яго 16- рэгістравага аргана ў Гожы.

Арганы, звязаныя з майстрам:

Гожа

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі