Віцебск, філармонія

Віцебская абласная філармонія

Гiсторыя будынкаАрган | Фотаздымкi

36/II/P
Glatter-Götz, 2007
Manual I (C-a’’’), Manual II (C-a’’’)
Левая вежафранцузская» частка)
A. Частка Offen (1 паверх)
Bourdon 16`
Montre 8`
Bourdon 8`
Principal 4`
Plen Jeu 2` [4f]
Trompette harmonique 8`
Clairon 4`

B. Частка Shweller (2 паверх)
Flûte harmonique 8`
Salicional 8`
Flûte à cheminée 4`
Quinte 2 2/3`
Flûte à bec 2`
Cornett 8`
Voix humaine 8`
Правая вежа («нямецкая» частка)
C. Частка Offen (1 паверх)
Geigenprincipal 8`
Koppelflöte 8`
Singend Principal 4`
Oktavlein 2`
Larigot 1 1/3`
Basson 16`
Cromorne 8`
D. Частка Shweller (2 паверх)
Leiblich Gedackt 8`
Viola da Gamba 8`
Vox coelistis 8`
Kleingedackt 4`
Nasat 2 2/3`
Terz 1 3/5`
Oboe 8`
Канфігурацыя Organ 1: I manual = A+B, II manual = C+D
Канфігурацыя Organ 2: I manual = A+C, II manual = B+D
Pedal (C-f’)
Violon 16`
Violoncelle 8`
Bombarde 16`
Subbass 16`
Gedacktbass 8`
Oktavbass 8`
Choralbass 4`
Trompette 8`
I/Ped, I Schwell/Ped, I Offen/Ped, II Schwell/I, II Offen/I, II/I, II/Ped, II Schwell/Ped, II Offen/Ped
Tremolo (B), Tremolo (D), Schweller (B), Schweller (D),
Pleno, Tutti, Crescendo (1 стандартная і 3 праграмуемыя паслядоўнасці), SW I ab, SW II ab, Zungen ab, 6144 Setzerkombinationen
Электрычная ігравая і рэгістравая трактура

Віцебская абласная філармонія iснуе з 1989 года. Будынак філармоніі – з 1957 года, і да 1989 года выкарыстоўваўся ў якасці палаца культуры кiравання бытавога абслугоўвання насельніцтва. Грунтоўна рэканструіраваны ў 2005 годзе. Канцэртная зала змяшчае 500 гледачоў.

Арган пабудаваны ў 2007 годзе нямецкай фірмай Glatter-Götz. Гэта першы і адзіны арган, пабудаваны ў незалежнай Беларусі за дзяржаўныя грошы. Яго кошт склаў каля 800.000 еўра. Упершыню ў краіне быў аб’яўлены тэндэр на пабудову аргана, у якім прынялі ўдзел 6 еўрапейскіх арганабудаўнічых фірм. Экспертам праекта і аўтарам дыспазіцыі аргана выступіў рэстаўратар старадаўніх музычных інструментаў і механізмаў вышэйшай катэгорыі Дзяржаўнага НДІ Рэстаўрацыі Расіі П. І. Аханаў (Масква). Інтаніроўку аргана выканаў Жан Франсуа Дюпон (Францыя). Інаўгурайцыйны канцэрт 6 ліпеня 2007 года, на якім прысутнічаў Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка, выканалі Ігар Алоўнікаў і Юры Сямёнаў.

Стварэнне інструмента адбывалася ў няпростых акустычных і прасторавых умовах: зал быў зусім не прыстасаваны для аргана. Арган змяшчаецца ў дзвух вежах абапал авансцэны. Кафедра мае калёсікі і можа быць размешчана ў любым месцы на сцэне; разлічана на падлучэнне да адного з трох раз’ёмаў, схаваных на сцэне.   Наверх

Здзіўляючай з’яўляецца дыспазіцыя інструмента і прынцып яго пабудовы. Пры стварэнні аўтар адмовіўся ад базавага прынцыпа пабудовы аргана – прынцыпа «вэркаў» (Werk). Замест двух вэркаў (якія б адпавядалі двум мануалам), арган складаецца з 4 частак, якія двума спосабамі могуць быць падлучаны да мануалаў. У левай вежы фактычны пабудаваны рэгістры, характэрныя для французскага познерамантычныга аргана: 7 рэгістраў на першым паверсе (Offen), 7 рэгістраў у швелернай скрыні на другім паверсе (Shweller) і 3 рэгістры педалі. І гэта частка (калі яе разглядаць асобна) – адзіны на Беларусі арган французскага тыпу. У правай вежы фактычна пабудаваны рэгістры, характэрныя для нямецкага рамантычнага аргана: 7 рэгістраў на першым паверсе (Offen), 7 рэгістраў у швэлернай скрыні на другім паверсе (Shweller) і 4 рэгістры педалі.

Арган мае дзве канфігурацыі: Organ 1 і Organ 2 (пераключаюцца адпаведнай кнопкай на кафедры). У першай канфігурацыі (Organ 1) на першы мануал падлучаецца ўвесь французскі арган, а на другі – нямецкі. У другой канфігурацыі (Organ 2) – на першым мануале знаходзяцца трубы першых паверхаў (Offen), а на другім абедзьве швэлерныя скрыні (Shwelle r). Капуляцыі разбіты таксама на часткі і змяняюць сваю функцыянальнасць у адпаведнасці з выбранай канфігурацыяй.

Такім чынам, прынцып пабудовы аргана ламае стэрэатыпы і стварае значна большую камбінаторыку, чым тая, да якой прывыклі арганісты. У выпадку, калі саліст на рэпеціцыях перад канцэртам паспявае зразумець і скарыстацца магчымасцямі інструмента, ён можа атрымаць незвычайныя рэгістравыя спалучэнні, якія можа даць толькі інструмент вельмі вялікіх памераў. Аналагі такой арганнай архітэктуры невядомы. Таксама варта адзначыць тры праграммуемыя паслядоўнасці ўключэння Crescendo. Пры вялікіх магчымасцях інструмента праблемным пытаннем застаецца «сухая» акустыка самога памяшкання, вырашэнне якога перакладаецца на арганіста праз артыкуляцыю і рэгістроўку.

Праблема спалучэння гучанняў левай і правай вежаў вырашаецца дзякуючы іх развароту пад 45 градусаў адна да адной, што прыводзіць да аднароднасці гучання ўжо на першых радах залы.

Як і любая наватарская ідэя, гэты, сапраўды незвычайны інструмент, кампактных аналагаў якому, здаецца, у свеце няма, можа быць і раскрытыкаваны, і расхвалены. Ён з’яўляецца помнікам адсутнасці хаця б якога арганабудаўнічага экспертнага савета ў краіне, бо, хутчэй за усё, праект быў бы адхілены проста з-за натуральнай інэртнасці ўсялякага калектыўнага рашэння, і нежадання браць на сябе адказнасць за нідзе неапрабаваную канцэпцыю. Арган рэгулярна ўдзельнічае ў канцэртах; спраўна даглядаецца – пры ім маецца штатная пасада арганнага настройшчыка, якую займае сертыфікаваны спецыяліст; і ён атрымлівае кампліменты ад арганістаў, якія заносяцца ў спецыяльна заведзены для гэтага альбом.

Наверх