Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён
Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
13/II/P Zych z Wołomina, 1987 перанесены ў 1996 годзе |
||
I Manual (C-a’’’) Pryncypał 8` Flet harmonijny 8` Szpicflet 4` Oktawa 2` Mixtura 4x |
II Manual (C-a’’’) Bourdon 8` Salicet 8` Pryncypał 4` Rurflet 4` Flet leśny 2` Sesquialtera 2x |
Pedal (C-f’) Subbas 16` Octawbas 8` |
II/I, II/Ped, I/Ped, Sup II/I, Sub II/I | ||
Tremolo (II man), Pleno, Tutti, Wolna komb. 1, Wolna komb. 2, Crescendo | ||
Пнеўматычная ігравая і рэгістрўвая трактура |
Парафія створана ў 1652 годзе. Цяперашні касцёл пабудаваны ў 1769 годзе, кансэкраваны ў 1790. Па інвентарных запісах 1861 года ў ім знаходзіўся «арган на 12 галасоў». Вядома, што пасля закрыцця касцёла посля паўстання, касцёльная маёмасць была перанесена ў касцёл у Ст. Васілішкі. Праўдападобна тое, што менавіта тут стаяў барочны арган, які зараз знаходзіцца ў в. Старыя Васілішкі (у ім 10 рэгістраў і 2 эфекты, што магло быць занатавана разам як «12 галасоў»). Менавіта, яго не сталі забіраць сюды са Старых Васілішак у 1920 годзе па вяртанні касцёла каталіцкай парафіі з-за яго дрэннага стану, што, сярод іншага і зберагло яго да нашых дзён. Наверх
У 1996 годзе з Польшчы ў Васілішкі быў перанесены арган, пабудаваны ў 1987 годзе. Ён быў ахвяраваны касцёлу Станіславай Тэрэзай Тарасевіч з Чыкага ў гонар яе брата кс. Яна Хрыстома Тарасевіча і продкаў. Гэты сучасны арган знаходзіцца ў добрым стане і пастаянным скарыстанні.