Браслаў

Касцёл Нараджэння Маці Божай

Віцебская вобласць

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

19/II/P
Johannes Klais (Bohn), opus 1188; 1960
перанесены ў 2017 годзе
I Manual (C-a’’’)
Rohrflöte 8`
Querflöte 4`
Principal 2`
Sesquialter 2`
Septon 2f
Cymbel 2-3f
Krummhorn 8`
II Manual (C-a’’) *
Holzflöte 8`
Gemshorn 8`
Principal 4`
Quintade 4`
Waldflöte 2`
Octävchen 1`
Mixtur 4f
Pedal (C-g’)
Subbas 16`
Principal 8`
Spitzflöte 4`
Hohlflöte 2`
Nonen-cornett 4f
I/II*, I/Ped, II/Ped
Tutti, Tremolo I man*, 2 вольныя камбінацыі, вольная камбінацыя для педальных рэгістраў, Schweller I man*
Механічная ігравая** і электрычная рэгістравая трактура, шляйфлада
Матор

* – II мануал з’яўляецца галоўным
** – у якасці абстрактаў ігравой трактуры выкарыстоўваюцца металічныя струны

Першыя дакладныя звесткі пра касцёл у Браславе паходзяць з XV стагоддзя. У 1824 годзе пабудаваны мураваны касцёл, які быў перабудаваны ў 1897 годзе. Падчас нямецкай акупацыі пробашч касцёла Мечыслаў Акрэйц быў расстраляны нацыстамі за аказанне дапамогі яўрэям. У 1950 годзе храм быў зачынены і аддадзены пад збожжасховішча, але ўжо праз два гады вернікі дамагліся вяртання будынка парафіі.

У 1897 годзе Янам Гаралевічам быў пабудаваны 14-рэгістравы арган. Ён быў грунтоўна перароблены ў сярэдзіне 1980-х гадоў латышскімі майстрамі з выкарыстаннем частак навакольных арганаў, меў 43 рэгістры. З цягам часу ён перастаў працаваць і прышоў у заняпад.   Наверх

Сучасны арган перавезены з берлінскай парафіі Св. Караля Барамэя айцоў-сальватарыянаў. 15 кастрычніка 2017 года арган быў урачыста асвечаны біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам. Інагурацыйны канцэрт выканаў прафесар Універсітэта музыкі і сцэнічных мастацтваў у г. Грац (Аўстрыя) Іаган Труммэр.

Арган пабудаваны ў выглядзе трох асобных шафаў. У якасці ігравой трактуры выкарыстоўваюцца струны. У другой палове XX ст. некаторы час будаваліся такія інструменты, але ад гэтай тэхналогіі з цягам часу адмовіліся. Гэта адзіны на Беларусі інструмент з галоўным другім мануалам і такім вялікім дыяпазонам педальнай клавіятуры.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі