Гродна, лютэранская кірха

Гродна, лютэранская кірха Святога Іаана

Гiсторыя касцёлаАрган | Фотаздымкi

23/II/P
Günter Hardt Orgelbau (Möttau), 1966
перанесены у 2014 годзе
I Manual (C-g’’’)
Prinzipal 8`
Rohrflöte 8`
Hohlflöte 4`
Oktave 4`
Waldflote 2`
Mixtura 4-6 ch. 2`
Trompete 8`
II Manual (C-g’’’)
Holzgedackt 8`
Nachthorn 4`
Nassard 2 2/3`
Prinzipal 2`
Terz 1 3/5`
Siffflöte 1`
Zymbel 2-3f ½`
Krummhorn 8`
Pedal (C-f’)
Subbaß 16`
Gedackt 8`
Prinzipalbaß 8`
Rohrpommer 4`
Pedal-Mixtur 4-5 f
Flachflöte 2`
Posaune 16`
II/I, II/Ped, I/Ped
Tremulant II man
4 вольныя камбінацыі
Механічная ігравая і рэгістравая трактура

Афіцыйнай датай заснавання евангельска-лютэранскай абшчыны ў Гродна лічыцца 1779 год. Кірха ў цяперашнім выглядзе пабудавана ў 1912 годзе пасля шэрагу перабудоваў папярэдняга будынка. З 1944 па 1994 год у будынку знаходзіўся архіў. У 1995 годзе будынак кірхі перададзены евангельска-лютэранскай абшчыне Гродна. Гэта адзіная ў краіне дзеючая лютэранская кірха.   Наверх

У 1913 годзе тут быў пабудаваны арган рыжскай фірмы Emil Martin&Co Orgelbauanstalt, верагодна, частка якога (толькі II мануал) захавалася ў касцёле ў Гожы.

Цяперашні арган быў перавезены ў 2014 годзе з лютеранскай царквы  горада Франкфурт-на-Майне. У перавозцы і ўсталяваннi аргана ўдзельнiчаў шэраг арганізацый: Пасольства ФРГ у Беларусі, Нямецка-Беларускі Эканамічны клуб, Нямецка-Расійскі Эканамічны клуб, Евангельская Царква Германіі, Саюз Марціна Лютэра, Фонд Густава Адольфа, Евангельская Царква Сярэдняй Германіі, кампанія DB Shenker. Гэтага самы вялікі з былых ва ўжыванні перавезеных у Беларусь арганаў.

Арган рэгулярна выкарыстоўваецца на набажэнствах. Кожную суботу і нядзелю ў кірхе праводзяцца арганныя канцэрты. На аргане ладзяцца канцэрты беларускіх і замежных кампазітараў. Штогод у ліпені адбываецца фестываль арганнай і камернай музыкі. Гэта найбольш актыўна выкарыстоўваючыся для канцэртнай дзейнасці арган у Беларусі.

Арганная музыка адыгрывае важную ролю ў лютэранскім веравызнанні і разглядаецца як адна з важных элементаў місіянерства і душпастырства. Пра гэтую вялікую ролю музыкі духоўны кіраўнік Саюза Евангельска-Лютеранскіх Церкваў Арцыбіскуп Дзітрых Брауэр адзначае наступнае: «Культура – гэта праваднік духоўных каштоўнасцяў. Калі мы выконваем Баха, то гэта і інтэрнацыянальная мова музыкі, і словы Святога Пісання… Музыка пакуты; музыка веры; музыка якая прызначана дакрануцца да сэрцаў людзей. Існуе асобая мова…хтосці скажа, што яна не зусім зразумелая, хтосці скажа, што яна складаная, але аднойчы пачуўшы гэтую мову – мову духоўнай музыкі – чалавек разумее яе сэнс; нават не разумеючы словаў, мы разумеем, што гэта аповяд пра Вечнае, гэта аповяд пра Ісціну, гэта аповяд пра тое, што тычыцца нас».

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі