Бабруйск

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

Магілёўская вобласць

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

15/II/P
Juozapas Lekarevičius, 1996
I Manual (C-f’’’)
Burdon 16`
Principal 16`
Principal 8`
Octava 4`
Superoctava 2`
Mixtur
I Manual (C-f’’’)
Fleita 8`
Burdon 8`
Saulux 4`
Gamba 8`
Dongel 4`
Picola 2`
Pedal (C-d’)
16` *
8` *
8` *
I/Ped, II/I
Forte, Tutti, Juzelop 2/8 **
Электрапнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура

* – рэгістры педалі не маюць назваў: толькі футавае пазначэнне
** – камбінацыя Juzelop 2/8 уяўляе сабой камбінацыю рэгістраў другога мануала Burdon 8` + Picola 2`

Касцёл пабудаваны ў 1906 годзе. У 1935–1941 гадах касцёл быў зачынены, а памяшканні выкарыстоўвалі ў гаспадарчых мэтах. Падчас нямецкай акупацыі касцёл працаваў. Пасля вайны быў зачынены. У 1968 годзе фасад храма часткова разбурылі і прыбудавалі да касцёла пяціпавярховы адміністрацыйны будынак. У 1990 годзе храм зноў пачаў сваю дзейнасць.   Наверх

Вядома, што ў 1908 годзе ў касцёле быў усталяваны арган фірмы «Gebrüder Rieger».

Арган у Бабруйску ўяўляе сабой самаробны інструмент, сабраны з даступных у 1996 годзе дэталяў і матэрыялаў. У якасці кнопак уключэння рэгістраў выкарыстоўваюцца савецкія электрапераключальнікі ад апаратуры сувязі. Арган падзелены на тры часткі: адна размешчана на хорах па цэнтру, а дзве іншыя ў бакавых галерэях абапал хораў. Выдатная акустыка касцёла робіць сваю справу, і гэты самаробны арган гучыць вельмі добра.

З усіх самаробных Беларускіх арганаў гэты інструмент мае адзіны з самых прыгожых праспектаў. На ім змешчана выява арханёла Міхаіла, герб Папы Яна Паўла II і кардынала Казіміра Свёнтка. Гэта адзіны ў сучаснай Беларусі выпадак размяшчэння гербаў на праспекце аргана.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі