Празарокі

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

17/II/P
Juozapas Lekarevičius (?) (саматужная вытворчасць), 1990-я
I Manual (C-f’’’)
Burdon 16`
Principal 16`
Principal 8`
Fleita 8`
Fl. octava 4` *
Octava 4`
Superoctaw 2`
Mixtur
II Manual (C-h’’)
Burdon 8`
Gamba 8`
B. octava 4` *
Flageolet 4`
Picolo 2`
Pedal (C-d’)
16` *
8` *
8` *
4` *
II/I, I/Ped
Tutti, Juzeliop***
Электрычная ігравая і рэгістравая трактура

* – Верагодна, рэгістры Fl. octava 4` і B. octava 4` з’яўляюцца трансмісіяй з адпаведна Fleita 8` і Burdon 8`.
** – рэгістры педалі не маюць назваў, толькі футавае пазначэнне
** – па аналогіі з вядомымі інструментамі Лекаравічуса можна ўяўляць, што камбінацыя Juzeliop утвараецца рэгістрамі Burdon 8` і Picolo 2`

Першы каталіцкі касцёл у Празароках быў пабудаваны ў 1698 годзе па фундацыi полацкага падкаморага Юстына Шчыра. У 1721 годзе смаленскі падхарунжы Павал Корсак зафундаваў новы касцёл. У 1892 годзе касцёл згарэў. Цяперашні касцёл пабудаваны ў 1899–1907 гадах. У 1950 годзе касцёл зачынілі і зрабілі збожжасховішча. У 1989 годзе святыню аддалі вернікам.   Наверх

У 1912 годзе вядомым у Літве майстрам Марцінам Массальскім быў пабудаваны арган коштам 1300 рублёў. Гэта быў адзіны вядомы на Беларусі арган М. Массальскага.

Сучасны арган пабудаваны ў 1990-я гады ў выглядзе двух балконаў над хорамі. Арган не дабудаваны і не працуе.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі