Касцёл Сятой Тэрэзы
Гродзенская вобласць
15/II/P Пётр і Бернард Тэрмёны з Вільні (саматужная вытворчасць), 1996 |
||
I Manual (C-g’’’) Bourdon 16` Pryncypal 8` Gamba 8` Octawa 4` Quinta 2 2/3` Waldflet 2` |
II Manual (C-g’’’) Bourdon 8` Salicet 8` Dolceflet 4` Portunal 4` Oktawa 4` |
Pedal (C-d’) Subbas 16` Octawbass 8` Gedaktbass 8` Gedaktbass 4` |
II/I, II/Ped, I/Ped, Super Ped, Super I, Super II, Sub I, Sub II/I | ||
Электрапнеўматычная кегельлада |
Каталіцкая парафія ў Шчучыне створана ў 1436 годзе. У 1718 годзе тут заснаваны кляштар ордэна піяраў. Цяперашні касцёл збудаваны ў 1826–1828 гадах па фундацыі княза Францішка Ксаверыя Друцка-Любецкага (1778-1846). У 1969 годзе касцёл быў зачынены, а ў 1988 зноў распачаў сваю дзейнасць.
У акце візітацыі 1796 года занатаваны «добры пазітыў». Наверх
У 1903 годзе па фундацыі жонкі генерала Быхаўцова быў пабудаваны 15-рэгістравы арган варшаўскай фабрыкі Андрэя Бломберга коштам 3000 рублёў. Гэты арган праіснаваў да 1969 года, калі касцёл быў зачынены, а арган разабраны.
Сучасны арган збудаваны ў 1990-я гады Пятром Тэрмёнам і яго сынам Бернардам з Вільнi. У 2015 годзе арган грунтоўна адрамантаваны і зараз знаходзіцца ў выдатным стане і пастаянным скарыстанні.