Сафійскі сабор
Віцебская вобласць
Гiсторыя сабора | Арган | Фотаздымкi
48/III/P Rieger–Kloss op.3550, 1985 |
|||
I Manual (C-a’’’) Principal 16` Principal 8` Rohrflöte 8` Spitzgamba 8` Oktave 4` Blockflöte 4` Doublette 2` Kornett 5f 8` Mixtur maior 5f 2` Scharf 4f 1` Trompete 8` |
II Manual (C-a’’’) Burdon 16` Principal 8` Gedackt 8` Quintadena 8` Principal 4` Gedecktflöte 4` Quinte 2 2/3` Oktave 2` Quinte 1 1/3` Terzsepta 1-2f 1 3/5` Mixtur minor 4f 1` Krummhorn 8` |
III Manual (C-a’’’) Koppelflöte 8` Salicional 8` Schwebung 8` Principal 4` Flûte harmon. 4` Nasard 2 2/3` Querflöte 2` Terz 1 3/5` Flautino 1` Mixtur 5f 1 1/3` Dulzian 16` Oboe 8` Trompete 4` |
Pedal (C-f’) Grossburdon 32`* Principal 16` Subbas 16` Burdon 16` Oktave 8` Bassflöte 8` Superoktave 4` Choralflöte 4`+2` Rauschbass 3f 5 1/3` Mixtur 5f 2 2/3` Posaune 16` Trompete 8` |
I/Ped, II/Ped, III/Ped, II/I, III/II, III/I | |||
Tremolo II man, Tremolo III man Schweller III Manual Pleno 1, Pleno 2, Tutti, Crescendo, 10000 Setzerkombinationen |
|||
Механічная ігравая і электрычная рэгістравая трактура |
* – частковая трансмісія ў педальны рэгістр Burdon 16`
Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны ў XI стагоддзі. Пасля Берасцейскай уніі ў 1596 годзе сабор перайшоў да ўніятаў. Пасля пажару і частковага разбурэння ў 1607 годзе, сабор адноўлены і перабудаваны ў 1618 годзе. Падчас вайны Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы 1654-1667 гадоў Полацк быў узяты маскоўскімі войскамі, і ў 1654-1667 гадах Сафійскі сабор быў праваслаўным, а затым зноў перайшоў да ўніятаў. 11 ліпеня 1705 года падчас Паўночнай вайны (1700-1721 гг.) настаяцель і чатыры манахі-базыльяна балі забіты расійскім царом Пятром I, а ў касцёле быў размешчаны парахавы склад расійскай арміі, які 1 мая 1710 года ўзарваўся. Сафійскі сабор быў цалкам разбураны. Да 1750 года на рэштках сцен была збудавана дзвухвежавая базіліка ў стылі віленскага барока. Падчас вайны 1812 года храм выкарыстоўваўся французскімі войскамі як стайня. Пасля ліквідацыі Уніі ў 1839 годзе храм быў вернуты праваслаўным. У 1911-1914 гадах быў праведзены капітальны рамонт сабора. У 1924 годзе царква была зачынена і ў ёй размешчаны краязнаўчы музей. У перыяд нямецкай акупацыі ў 1942-1944 гадах Сафійскі сабор дзейнічаў, а потым быў зноў зачынены і пераўтвораны ў збожжасховішча, а потым ў архіў. У 1983 годзе храм стаў канцэртнай залай, дзе таксама размешчаны Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора. Наверх
У 1985 годзе чэхаславацкай арганабудаўнічай фірмай «Rieger Kloss» быў пабудаваны трэці канцэртны арган на Беларусі. 2 мая 1985 года Алег Янчанка сыграў iнаўгурайцыйны канцэрт. Дзякуючы выдатным акустычным якасцям памяшкання сабора XVIII стагоддзя, гэта найлепшае спалучэнне «канцэртны арган + канцэртная зала» на Беларусі. Арган актыўна выкарыстоўваецца ў канцэртнай дзейнасці. Акрамя гэтага, кожную нядзелю для турыстаў у саборы праводзяцца канцэрты арганнай музыкі. З 1996 года тут праводзіцца старэйшы і самы значны ў краіне арганны фестываль міжнароднага ўзроўню «Званы Сафіі» (мастацкі кіраўнік – Ксенія Пагарэлая).