Мёры

Касцёл Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Віцебская вобласць

АрганФотаздымкi

10/II/P
Латышскія майстры (саматужная вытворчасць), 1980-я
I Manual (C-g’’’)
Principal 8` *
Gedackt 8`
Octave 4`
Piccolo 2`
II Manual (C-g’’’)
Salicet 8`
Flauto amabile 8`
Flauto cavo 4`
Quinte 1 1/3`
Pedal (C-f’)
Subbas 16’
Flauto basso 8`
II/P, I/P, II/I, Sub II/I, Super II/I, Super I
Piano, Forte, Titti
Пнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура

Касцёл пабудаваны ў 1907 годзе.

Арган уяўляе сабой складанку з некалькіх інструментаў, выкананую, верагодна, у 1980-я гады латышскімі майстрамі, якія ў гэты ж час склалі падобны арган у Браславе. Верагодна, за некаторы час, пакуль касцёл быў зачынены, арган быў значна пашкоджаны і, пасля вяртання касцёла вернікам, з Латвіі былі запрошаны арганныя майстры. Яны скарысталі арганную шафу ад папярэдняга аргана В. Бярнацкага, пабудаванага да Першай сусветнай вайны, і, магчыма, нейкія дэталі ад старога аргана, але ўтварылі прынцыпова новы інструмент. Так дыяпазон віндлад большы за дыяпазон кафедры, сама кафедра перароблена з выкарыстаннем сучасных элементаў, а на трох драўляных закрытых рэгістрах можна ўбачыць шпунды пяці розных відаў. У праспекце знаходзяцца трубы, якія раней былі працоўнымі. Нэагатычны праспект аргана пабудаваны па стандартным праекце №10 каталога 1892 года фірмы August Laukhuff.

З усіх касцёльных арганаў Беларусі арган у Мёрах з’яўляецца адзіным інструментам, у якім вядзецца рэгулярнае назіранне за ўзроўнем вільготнасці. Пасля нядаўняга рамонту арган знаходзіцца ў выдатным стане і пастаянным скарыстанні.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі