Касцёл Адшукання Святога Крыжа
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
5/I/P Літоўскія майстры (саматужная вытворчасць), 1979 |
|
I Manual (C-f’’’) Gedackt 8` Flote 4` Gemshorn 4` Principal 2` |
Pedal (C-d’) Subbas 16’ |
I/Ped | |
Tremolo | |
Механічаня ігравая і рэгістравая трактура |
Старэйшая каталіцкая святыня ў Гродна пабудавана ў 1595–1600 гадах. У 1618 перабудавана, у 1682–1686 гадах пашырана. 2 чэрвеня 1941 года бомба з нямецкага самалёта ўпала на сховішча керасіну ля касцёла. З-за выбуху былі выбіты вокны, згарэў дах касцёла, арган і тры старыя алтары з капліцы св. Казіміра. Касцёл быў хутка адноўлены. Наверх
У 1680 годзе занатаваны пазітыў. У 1686 годзе пабудаваны новы арган. У 1710 і 1714 гадах занатоўваецца «вялікі пазітыў».
Цяперашні інструмент уяўляе сабой самаробны інструмент, збудаваны літоўскімі майстрамі з частак розных арганаў. Гарадская легенда распавядае пра частку аргана прывезеную аднекуль з Калінінградскай вобласці і пра частку труб з папярэдняга аргана В. Бярнацкага з Гродзенскай катэдры, пасля пераносу туды аргана з Фары Вітаўта.