Астравец

Касцёл Святых Космы і Дам’яна

Гродзенская вобласць

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

7/I
Невядомы майстар (саматужная вытворчасць), 1978
Manual (C-f’’’)
Bordun 16`
Principal 8`
Gamba 8`
Flauto major 8`
Flauto minor 4`
Oktava 4`
Kwinta 2 2/3*
Super I
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Складчаты мех, самаробны матор

* – двухрадная мікстура

Парафія створана ў 1458 годзе. Цяперашні касцёл пабудаваны ў 1787 годзе.

У інвентарным акце 1804 года паведамляецца пра дванаццацiрэгістравы пазітыў. У 1866 годзе пасля закрыцця касцёла і перадачы пад праваслаўную царкву, арган быў вывезены ў  Гервяты.   Наверх

Астравецкі арган пабудаваны ў 1978 годзе ў няпросты для арганабудаўніцтва час, калі цяжка ўявіць сабе магчымасць з’яўлення новых інструментаў у касцёлах. Клавіятура, штокі, шляйфы, некаторыя часткі віндлады і некалькі драўляных труб узяты з невядомага гістарычнага інструмента. Астатнія часткі і трубы новая. Варта адзначыць, што з-за немагчымасці зрабіць у невялікіх па памеру цынкавых трубах настроечныя ролікі, майстар скарыстаў цікавы агранабудаўнічы прыём, які не сустракаецца ў іншых сучасных самаробных інструментах: у трубах прарэзана шчыліна, якая зверху закрываецца настроечным кальцом. Гэта дазваляе настрайваць невялікія трубы, не шкодзячы іх.   Наверх

Арган уяўляе сабой каштоўны ўзор самаробнага арганабудавання на Беларусі канца 70-х гадоў. Гэта самы ранні прыклад арганабудаўніцтва такога кшталту. Час яго пабудовы – вельмі цяжкі для Каталіцкага Касцёла, калі немагчыма сабе ўявіць магчымасць з’яўлення новых касцёльных арганаў, і гэта робіць яго унікальным. Зафундаваўшы яго, ксёндз пакінуў прыклад веры ў аднаўленне каталіцкага касцёла на Беларусі. У кантэксце зразумелых абмежаванняў майстра ў матэрыялах, арган зроблены вельмі якасна.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі