Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён
6/I Літоўскія майстры (саматужная вытворчасць), 1980-я |
I Manual (C-f’’’) Bordun 16` Principal 8` Gambe 8` Octave 4` Flöte 4` Super Octave 2` |
Механічаня ігравая і рэгістравая трактура |
Касцёл пачаў узводзіцца ў 1927 годзе. Будаўніцтва было скончана ў 1980-я гады.
Вядома, што арган будавалі «літоўскія майстры з Каўнаса». Арган мае незвычайную канструкцыю кегельлады, і гэта адзіны саматужны арган з механічнай кегельладай на Беларусі. Арган не дабудаваны: на кафедры маюцца дзве адтуліны пад рэгістравыя ўключэнні педальных рэгістраў Subbas 16` і Octavbass 8`, але ні педальнай клавіятуры, ні педальнай віндлады ў аргане няма. Арган даўно не функцыянуе.