Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
Гродзенская вобласць
Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi
12/I/P Friedrich Weissenborn (Jacobstadt), 1899 | |
Manual (C-f’’’) Bordun 16` Prinzipal 8` Gambe 8` Piano 8` Hohlflet 8` Octave 4` Gedakt 8` Flöte 4` [Mixtura 3 ch.] * Trompet 8` ** |
Pedal (C-d’) Bass 16` Bass 8` |
I/Ped, Super I | |
Механічная ігравая і рэгістравая трактура. Мануал – шляйфлада, педаль – кегельлада | |
Складчаты мех, самаробны матор, ручная калькацыя (карамысла), Signal (сігнал каліканту) |
* – 3`+2`+1`
** – свабодныя языкі
Парафія узнікла ў другой палове XVI стагодзя. Будаўніцтва мураванага гатычнага касцёла пачалося ў 1514 годзе па фундацыі вялікага маршалка літоўскага Станіслава Кішкі (? –1514), працягнулася пры яго сыне кашталяне троцкім і старосце жамойцкім Пятры Кішка (?–1534) і было скончана пры фінансаванні яго ўнучкі Сафіі ў 1544 годзе. Пасля сярэдзіны XVІ стагоддзя касцёл быў перароблены пад арыянскі храм (потым пад кальвінскі збор), тады Іўе лічылася цэнтрам арыянства. У 1606 годзе святыня была вернута Каталіцкаму Касцёлу. У 1656 годзе ў часе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай касцёл быў спалены. Наступная кансэкрацыя адбылася ў 1727 годзе. У 1776-1780 на сродкі Алены Агінскай касцёл быў рэканструяваны, фасад перароблены па праекце архітэктара К. Шыльдхауза. Наверх
У 1830 годзе ў касцёле занатаваны 9- рэгістравы арган, багата аздоблены скульптурамі і пафарбоўкай.
На дзвярах арганнай шафы знаходзіцца надпіс «Weissenborn Jacobstadt 1899″. Арган разам з арганамі ў Нарачы (Кабыльнік) і Дзераўной з’яўляецца ўзорам уласцівага Ф. Вайссэнборну стылю арганабудаўніцтва. Вядома, што кошт пабудовы аргана склаў 2400 рублёў. У інвентары 1930 года занатаваны 10- рэгістравы арган 1899 года пабудовы, адзін з рэгістраў якога ўказаны непрацуючым. Верагодна складальнік інвентара не заўважыў рэгістравыя ручкі, якія змяшчаюцца каля клавіятуры і палічыў без іх. Таму рэгістраў замест 12 стала 10. У 1937 годзе арган адрамантаваны арганабудаўніком Э. Пшытульскім за 600 злотых.
Незразумелым застаецца выбар нэагатычнага праспекта аргана, для размешчэння ў барочным касцёле з барочнымі інтэр’ерамі. Магчыма яго стваральнікам хацелася падкрэсліць даўнюю гісторыю касцёла, які быў пабудаваны яшчэ ў гатычныя часы. Праспект мае незвычайны выгляд і аздоблены імітацыяй трубаў з дрэва, фігурамі двух анёлаў і цара Давіда з лірай.