Ішчална

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

7/I/P
Wacław Biernacki (Wilno), 1909
I Manual (C-f’’’)
Pryncypal 8` *
Bourdon 8’
Oktawa 4`
Gamba 8`
Flet 4`
Kwińta 2 2/3`
Pedal (C-d’)
Subbas 16`
I/P, Super I
Piano, Tutti
Механічная ігравая і пнеўматычная рэгістравая трактура, кегельлада
Паплаўковы мех, механізм ручной калькацыі (карамысла), wiatr, цыферблатны індзікатар напаўнення меха, Wiatr

* – трубы рэгістра Principal 8` змешчаны на фасадзе

Першы касцёл пабудаваны ў 1515 годзе па фундацыі падкаморы надворнага, старосты эйшышкаўскага Андрэя Давойнавіча. Касцёл быў знішчаны ў вайну Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы 1654-1667 гадоў. У 1673 годзе касцёл быў адбудаваны. У 1708 годзе Ішчалну занялі шведскія войскі, якія паразбівалі касцельныя званы. Цяперашні касцёл пабудаваны ў 1755–1758 гадах па фундацыі гарадзенскага харунжага Язэпа Вала.   Наверх

У 1594 годзе Барбара Соломерэцкая ўстанавіла фундуш на ўтрыманне арганіста. У 1688 годзе па фундацыі Казіміра Яна Фрацкевіча быў набыты 6- рэгістравы пазітыў коштам 400 злотых і ўстаноўлены фундуш на ўтрыманне арганіста. Гэты пазітыў у касцёле занатоўваецца яшчэ ў 1717 і ў 1763 гадах. Вядома, што ў 1821 годзе пазітыў быў перанесены ў Бабровічы, а на яго месцы па фундацыі Караля Ласковіча быў пабудаваны 10- рэгістравы арган.   Наверх

У 1909 годзе фабрыкай Вацлава Бярнацкага быў пабудаваны арган з нэарэнесансным праспектам, які з’яўляецца незначнай мадыфікацыяй стандартнага ракайльнага праспекта №38 з каталога 1902 года фірмы August Laukhuff, кошт якога на 1901 год складаў 335 марак. Арган дайшоў да нас у аўтэнтычным стане. Бачна, што за 100 гадоў існавання арган няшмат скарыстоўваўся, да яго ніколі не падлучалі матор. Арган з’яўляецца выдатна захаваўшымся ўзорам інструментаў пачатку самастойнай працы Вацлава Бярнацкага. Кантракт на пабудову быў падпісаны 14 студзеня 1909 года.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі