Ішкалдзь

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён

Гiсторыя касцёлаАрган | Фотаздымкi

2/I
невядомы майстар*, 2-я палова XIX стагоддзя
I Manual (C-f’’’)
Gedackt 8`
Octave 4`
Pedal coppel
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Складчаты мех, механізм нажной калькацыі (1 педаль)

* – з эстонскага горада Тарту

Адзін з самых старых мураваных касцёлаў на Беларусі быў пабудаваны ў 1449–1471 гадах па фундацыі смаленскага ваяводы Мікалая Неміровіча. У другой палове XVI стагоддзя касцёл стаў кальвінскім зборам. У 1641 годзе вярнуты каталікам. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654–1667) касцёл быў значна пашкоджаны. Пасля паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1868 годзе касцёл быў зачынены, і пераасвячоны ў праваслаўную царкву. У 1921 годзе вернуты католікам. Пасля 1945 года быў зачынены і стаяў пусты да канца 1970-х гадоў, пакуль не быў вернуты каталікам. У 1980-х гадах рэстаўраваны.   Наверх

У інвентары 1653 года занатаваны пазітыў на 6 рэгістраў.

Дата пабудовы сучаснага 2- рэгістравага пазітыва невядома. На ім захавалася палова шыльды з надпісам Dorpat. Сучасны горад Тарту (Tartu, Эстонская Рэспубліка) меў назву Дорпат да 1893 года, калі згодна з палітыкай разнямечывання прыбалтыкі быў пераіменаваны ў Юр’еў царом Аляксандрам III. Пасля здабыцця Эстоніяй незалежнасці ў 1919 годзе Юр’еў быў пераіменаваны ў Тарту. Такім чынам, верагодна, пазітыў пабудаваны да 1893 года. Усе гэта не выключае малаверагодную магчымасць, што асобны арганны майстар і у больш позні час мог прынцыпова маркіраваць свае інструменты на нямецкі манер.

Гэты інструмент – адзіны прадстаўнік на Беларусі эстонскага арганабудаўніцтва – захаваўся ў аўтэнтынчным стане.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі