Індура

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

10/I
Ignacy Żebrowski (Warszawa), паміж 1869 і 1880 гадамі
Пётр Вайцэховіч, пач. XX ст.
Manual (C-d’’’)
Burdon 16`
Principal 8` *
Gedekt 8` **
Flet Lagodny 8` ***
Salicional 8` ****
Oktawa 4`
Gemshor 4`
Rurflet 4`
Kwinta 2 2/3` *****
Superoktava 2`******
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Складчаты мех, матор на гарышчы касцёла, ручная калькацыя (карамысла).

* – трубы рэгістра Principal 8` змешчаны на фасадзе
** – на трубах маркіроўка Flet major
*** – на трубах маркіроўка Flet Bas
**** – пабудаваны П.Вайцэховічам, верагодна, замест язычковага рэгістра
***** – раней быў двухрадны рэгістр, верагодна Sesquialtera
****** – на трубах маркіроўка Lutnia

Першы драўляны касцёл у Індуры быў пабудаваны ў 1522 годзе па фундацыі Яна Давайновіча. У 1815 годзе пачалася будова мураванага касцёла, які быў кансэкраваны ў 1854 годзе. У 1904 годзе касцёл быў перабудаваны ў эклектычным стылі з рысамі неабарока і неакласіцызму паводле праекта гродзенскага губернскага архітэктара У. А. Срокі. Да ўсходняй (алтарнай) сцяны быў дабудаваны трансэпт з невялікай паўкруглай апсідай, фланкаванай дзвюма невялікімі сакрыстыямі. Да паўднёвага боку галоўнага фасада была дабудавана неабарочная капліца, да паўночнага – трох’ярусная, чацверыковая і таксама неабарочная вежа-званіца пад фігурным купалам.   Наверх

Арган быў пабудаваны паміж 1869 і 1880 гадамі – час існавання фабрыкі І. Жэброўскага. На віндладзе захавалася яе кляймо «z Fabryki I. Żebrowskiego organmistrza z Warszawy». Першапачаткова арган быў пафарбаваны «пад арэх», але з цягам часу перафарбаваны ў менш вытанчаны аднатонны цёмны колер. На пачатку XX стагоддзя арган быў перабудаваны П. Вайцэховічам: невядомы двухрадны рэгістр стаў рэгістрам Kwinta 2 2/3`. Замест невядомага, верагодна, язычковага рэгістра пабудаваны рэгістр Salicional 8`. Верагодна, назвы некаторых рэгістраў былі заменены на больш звыклыя ў рамантычны час.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі