Шылавічы

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

15/II/P
Wacław Biernacki, 1922
I Manual
Burdon [16`]
Pryncypal [8`]*
Gamba [8`]
Salicet [8`]
Flet [8`]
Oktawa [4`]
Mixtura 3 ch.
II Manual
Pryncypal [skrzyp.?] [8`] **
Aeolina [8`]
Gedekt [8`]
Dolce [8`]
Fugara [4`]
Pedal
Principal Bass 16`
Subbas 16`
Cello 8`
Пнеўматычныя ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада.
Паплаўковы мех, механізм нажной калькацыі (2 педалі).

* – 17 труб Pryncypal размяшчаліся на фасадзе правай вежы
** – 17 труб Pryncypal [skrzyp.?] размяшчаліся на фасадзе левай вежы

Парафія створана ў 1511 годзе па фундацыі Ганны, Зоф’і і Камілы Крупскіх. Пасля пажару касцёл быў адбудаваны ў 1600 годзе па фундацыі падстолія вялікага літоўскага Крыштафа Вольскага (?–1600) і яго жонкі Барбары. У 1807 годзе драўляны касцёл быў адноўлены. Цяперашні неагатычны касцёл пабудаваны ў 1907—1914 гадах па праекце В. Срокі. У Першую сусветную вайну касцёл быў значна пашкоджаны нямецкімі войскамі i выкарыстоўваўся ў якасці стайні. Агульныя страты склалi 40000 залатых рублёў. Касцёл адрэстаўраваны да 1927 года. У 1958 годзе касцёл быў зачынены, у ім размясцілі зернесховішча, пазней сховішча цэменту і хімікатаў, рамонтныя майстэрні трактароў. Толькi ў 1989 годзе касцёл зноў пачаў дзейнiчаць у якасцi храма вернiкаў.   Наверх

У 1633 годзе ў касцёле занатаваны 7-рэгістравы пазітыў. У 1685 годзе таксама занатаваны арган. Каля 1712 года быў пабудаваны новы арган. У 1716 годзе ў акце візітацыі занатавана, што арган патрабуе рамонту: «Organa restauratione indigent». У 1749 годзе арган быў адрамантаваны. У інвентары 1797 года занатаваны 6-рэгістровы пазітыў. У Першую сусветную вайну артыллерыйскім абстрэлам у новым касцёле быў знішчаны арган.

У касцёле захаваліся рэшткі велічнага аргана 1922 года В. Бярнацкага. Ад старога інструмента захаваліся дзве шафы, мех з механізмам калькацыі, віндлады, штокі і трубы басовага дыяпазона трох педальных рэгістраў. Падчас выкарыстання касцёла ў якасці склада арган быў разрабаваны.

Інструмент мае незвычайную канструкцыю: ён складаецца з дзвух  аднолькавых вежаў, змешчаных на хорах з двух бакоў ад вялікага стрэльчатага акна, што было зроблена для лепшай інсаляцыі касцёла. Незахаваўшаяся кафедра, праўдападобна, размяшчалася пасярэдзіне паміж вежамі. Такая канструкцыя не сустракаецца больш нідзе на Беларусі (за выключэннем сучаснага аргана ў Віцебскай філармоніі). Назвы рэгістраў вызначаны па надпісах алоўкам на тарцах віндладаў без пазначэння футавасці. Нягледзячы на раскрадзены і занядбаны стан, тэарэтычна інструмент можа быць адноўлены ў гістарычным выглядзе.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі