Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
6/I невядомы майстар, кан. XIX – пач. XX ст. |
Manual [Pryncypal] [Octawa] [Flet] [Mixtura] [?] [?] |
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада |
Складчаты мех |
Сучасны мураваны касцёл пабудаваны ў 1848 годзе. Наверх
У інвентарным апісанні Шарашоўскага касцёла 1746 года ўзгадваецца «пазітыў з багата аздобленым праспектам». У інвентары 1820 года адзначана, што ў касцёле знаходзіцца 8- рэгістравы пазітыў з 2 мяхамі, праспект якога пафарбаваны ў белы колер і аздоблены залачоным драўляным разбеннем. Арган гэты згарэў разам з касцёлам у 1828 годзе. У 1875 годзе ў касцёле быў пабудаваны 25- рэгістравы арган Паўлам Верпахоўскім з Вялікай Бераставіцы, аб чым захавалася абвестка ў часопісе «Przegląd Katolicki» за 1875 год. Наверх
Дакументы Шарашоўскага касцёла з 1864 па 1939 год лічацца страчанымі, таму цяжка выявіць паходжанне захаваўшыхся ў касцёле рэштак аргана. Арганабудаўнічыя прыёмы, якія скарыстаны ў гэтым інструменце не адзначаюцца больш ні ў адным аргане, які захаваўся на Беларусі. Рысы праспекта падобныя да праспектаў арганаў Яна Шыманскага. Кафедра, якая была выбудавана перад праспектам тварам да алтара, цалкам знікла, як і большасць механікі і труб. На століках захаваліся надпісы з назвамі 4 рэгістраў. Ускосна пра час стварэння інструмента сведчыць папера, з дапамогай якой герметызаваны воздухавод: для гэтага скарыстаны асобнікі часопіса «Нива» 1887 года і штотыгодніка «Rola» 1891 года.