Тракелі

Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

9/I
Ignacy Żebrowski (Warszawa), паміж 1869 і 1880
Manual (C-d’’’)
Gedackt 8`
Principal 4` *
Rurflet 4`
Jula 4`
Oktawa 2`
Quinta 1 1/5`**
Salicet 8`
Viola 8`
Lagodny 8` ***
Tympani
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада.
Складчаты мех, матор, ручная калькацыя (карамысла).

* – трубы рэгістра Principal 4` змешчаны на фасадзе
** – правільная футавасць рэгістра 1 1/5`
*** – маецца на ўвазе Flet Lagodny 8`

Тракельская парафія ўзнікла перад 1468 годам па фундацыі ваяводы кіеўскага і троцкага Марціна Гаштольда (?-1483). У 1585 годзе парафія стала належыць езуітам, якія збудавалі другі касцёл у 1591 годзе. Касцёл быў знішчаны маскоўскімі войскамі ў 1655-1660 гадах. Перад 1679 годам быў пабудаваны новы драўляны касцёл. У 1733, 1809 і ў гадах ён быў грунтоўна адрамантаваны. У 1830 годзе па фундацыі падкаморыя навагрудскага Стэфана Незабытоўскага быў пабудаваны новы касцёл. У 1961-1975 касцёл стаяў зачынены, але вернікі змаглі абараніць святыню. У жніўні 1988 тракельская парафія зноў была афіцыйна зарэгістравана.   Наверх

У інвентарным опісе 1691 года занатаваны 5- рэгістравы пазітыў «з дзьвума флейтамі». У 1699 годзе таксама занатаваны 5- рэгістравы пазітыў. У інвентары 1782 года адзначана наяўнасць добрага аргана коштам 550 тымфаў. У 1797 годзе занатаваны пазітыў на 6 рэгістраў. У 1861 годзе занатаваны пазітыў на 5 рэгістраў з эфектам Tympani.   Наверх

Сучасны арган  быў пабудаваны Ігнацыем Жэброўскім паміж 1869 і 1880 гадамі – у час існавання яго Варшаўскай фабрыкі, чыё кляймо «z Fabryki I. Żebrowskiego organmistrza z Warszawy» выпалена над кафедрай. Арган утрымлівае некалькі адметнасцяў: нізкае размяшчэнне кафедры (на ўзроўні калена), барочная расфарбоўка клавіш (адзіная на Беларусі), спецыфічная пабудова рэгістраў Rurflet 4` і  Jula 4`, канструкцыя абмежавальнікаў узняцця меха для абароны ад перапаўнення.

У аргане маецца эфект Tympani. Раней таксама меўся эфект Zymbelstern. Частка трубаў рэгістраў Jula 4`, Oktawa 2` і Quinta 1 1/3` паходзяць з больш старога інструмента. Цынкавыя трубы рэгістра Salicet 8` пастаўлены ў больш позні час.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі