Трабы

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі

Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

16/II/P

Dominik Biernacki w Dobrzyniu nad Wisłą, 1908

I Manual (C-f’’’)
Bourdon 16`
Pryncypal 8` *
Gamba 8`
Waldhornia 8`
Oktawa 4` *
Cello 4`
Mixtura 3 ch.
Trompet 8`
II Manual (C-f’’’)
Salicet 8`
Aeolina 8`
Vox Cellestis 8`
Gedekt 8`
Trawers flet 4`
Pedal (C-d’)
Subbas 16`
Violonczela 16`
Fletbas 8`
II/I, I/P, II/P, Super I, Pedal octav koppel
Piano, Forte, Tutti, Crescendo, Schweller
Пнеўматычная ігравая і рэгістровая трактура, кегельлада
Паплаўковы мех, самаробны матор, механізм ручной калькацыі (карамасла),

* – трубы рэгістра Principal 8` і Oktawa 4` змешчаны на праспекце

Першы касцёл заснаваны Марыянай (Марынай) Гальшанскай у 1410 годзе. Наступны драўляны драўляны касцёл пабудаваны ў 1534 годзе па фундацыі вялікага канцлера літоўскага і ўнука першапачатковай фундатаркі Альбрэхта Гаштольда (?–1539). Сучасны нэагатычны касцёл быў узведзены ў 1900-1905 гадах.   Наверх

У касцёльным інвентары 1826 года занатаваны 7- рэгістравы пазітыў з двума мехамі.

Адзіны на Беларусі арган шырока вядомага арганнага майстра Дамініка Бярнацкага знаходзіцца ў небяспечным і паўзнішчаным стане. Прычынай гэтаму стаў рамонт інструмента, які распачаў і не скончыў невядомы польскі арганны майстар у далёкім 1992 годзе. Арган быў разабраны, і застаўся ў такім выглядзе. Зараз яго страты немагчыма падлічыць. Ад майстра засталіся працоўныя занатоўкі на польскай мове датаваныя 1992 годам. З іх, дарэчы, можна даведацца, што на 1992 год у аргане ўжо адсутнічаў регістр Trompet 8`. Арган з’яўляецца ўзорам таго, што можа здарыцца з каштоўным інструментам у выніку нескончанага рамонту. Немагчыма зараз выявіць, хто вінаваты ў спыненні гэтых прац, але вынікам гэтага з’яўляецца тое, што адзіны на Беларусі арган Дамініка Бярнацкага знаходзіцца на мяжы знішчэння.   Наверх

Кафедра і склад рэгістраў падобны да аргана Вацлава Бярнацкага ў Рубяжэвічах. Тут скарыстаны рэдкі на Беларусі рэгістр Waldhornia 8` (уласная назва фірмы Д. Бярнацкага) і цікавы спосаб індыкацыі Crescendo – праз дакладную табліцу.

Унутры аргана ёсць два надпісы. Першы – часоў Першай сусветнай вайны на нямецкай мове, з датай 16 чэрвеня 1916 года. Сярод словаў можна разабраць «Orgelbau, Köln, Koblenz, Hans Schröder». Другі надпіс належыць пляменніку Вацлава Бярнацкага«Reperowal organmistr Roman Truszczynski z Wilna od 2 VI do 27 VI 1937 r. Za czas probostwa ks. Teofila Pryszmowta i organist Wladyslawa Siewruka» – «Рамантаваў Раман Трушчынскі з 2 VI да 27 VI 1937 г. У гэты час пробашчам касцёла быў кс. Тэафіл Прышмоўта, а арганістам Уладзіслаў Сяўрук».

Гэта першы пнеўматычны арган на Беларусі, і адзін з першых пнеўматычных арганаў у гісторыі польскага арганабудаўніцтва.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі