Касцёл Найсвяцейшай Троіцы
Гродзенская вобласць, Мастоўскі раён
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
6/I/P невядомы майстар, 1-я пал. XIX ст. A. Orłowski (Wilno), 20-я – 30-я гады XX ст. |
|
I Manual (C-f’’’) Pryncypal 8` * Aeolina 8` Gamba 8` Bourdon 8` Rourflet 4` |
Pedal (C-d’) Subbas 16` |
Piano, Ripieno, Tutti, | |
Механічная ігравая і пнеўматычная рэгістравая трактура, кегельлада | |
Паплаўковы мех, самаробны матор, нажная калькацыя (1 педаль), Wiatr |
* – трубы рэгістра Pryncypal 8` змешчаны на фасадзе
Каталіцкая парафія ў Струбніцы была зафундавана прыкладна ў 1510 годзе па фундацыі вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога (1467–1548). Незадоўга да 1674 года па фундацыі Камаеўскіх пабудаваны новы касцёл. У 1740 годзе пабудаваны чарговы касцёл у стылі барока на сродкі Юрыя дэ Сянно-Сененскага. У 1790-1799 гг. святыня была перароблена на ахвяраванні старадубскага маршалка Яна Біспінга. У 1841 г. касцёл быў адрэстаўраваны на сродкі Адама Біспінга. У 1990-я гады касцёл адрэстаўравалі дзякуючы дапамозе дзяцей апошняга ўладальніка Струбніцы Казіміра Біспінга (1887–1941). Наверх
У касцёльным інвентары 1766 года новы арган занатаваны наступным чынам: “In quo organum novum parvum sumptu ill(ust)rium m(agnificorum) d(omi)norum Kamaiewsciorum comparatum et huic ecclesiae applicatum” (новы невялікі арган багата аздоблены пабудаваны за кошт парафіі і фундатараў Камаеўскіх). У інвентары 1924 года занатоўваецца арган на 6 рэгістраў. Наверх
Сучасны арган віленскай фірмы А. Арлоўскага пабудаваны з скарыстаннем старой арганнай шафы, якая паходзіць са значна больш позняга часу, чым узгаданы 1766 год. Ад папярэдняга аргана захавалася шафа і адзін шток, які скарыстаны ў якасці дошкі для новай канструкцыі. У аргане не была пабудавана педальная капуляцыя.