Солы

Касцёл парафія Маці Божай Ружанцовай

Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён

Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

14/II/P
Edward Przytulski (Wilno), каля 1934
Літоўскія майстры, 1990-я
I Manual (C-g’’’)
Burdon 16`
Geig. Princip. 8`
Gamba 8`
Gedakt 4`
Oktava 4`
Salicion 4`
Wald. Flet 2`
Mixtura 3ch
II Manual (C-g’’’)
Burdon 16`
Princip. 8`
Oktava 4`
Flet 8`
[?]
[?]
[?]
[?]
Pedal
Subbas 16`
Cello 16`
[?]
[?]
I/P, II/P, II/I, Super II, Sub II, Quinta M. II
PP, Piano, Mezzo forte, Forte, FF, Tutti, Crescendo
Электрапнеўматычная кегельлада
Паплаўковы мех, самаробны матор

Першая згадка пра касцёл у Солах паходзіць з 1544 года. Наступны касцёл быў пабудаваны ў 1612 годзе па фундацыі вялікага гетмана літоўскага Януша Кішкі (1586–1654) і яго жонкі Крысціны (з Друцкіх-Сакалінскіх). У вайну 1654–1667 гадоў касцёл быў спалены маскоўскімі войскамі. Наступны касцёл пабудаваны ў 1699 па фундацыі Станіслава Пазняка. Падчас паўстання Т. Касцюшкі 26 чэрвеня 1794 года ў Солах адбыўся бой корпуса паўстанцаў пад кіраўніцтвам генерала Якуба Ясінскага (1759–1794) з расійскімі войскамі, якія падпалілі мястэчка і касцёл згарэў у агульным пажары. У тым жа годзе быў пабудаваны часовы касцёл, які быў спалены ў 1812 годзе адступаючымі перад Напалеонам расійскімі войскамі. У 1835 годзе ў Солы быў перавезены драўляны касцёл з Меднікаў (Medininkai, Рэспубліка Літва) 1788 года. У 1853 годзе быў пабудаваны наступны касцёл. У 1915 годзе падчас баёў Першай сусветнай вайны касцёл згарэў. Цяперашні касцёл быў пабудаваны у 1927–1934 гадах.   Наверх

У 1699 годзе ў касцёле знаходзіўся пазітыў на 8 рэгістраў. У 1853 годзе ў касцёле знаходзіўся пазітыў на 9 рэгістраў. Згодна з надпісам у аргане у Гудагаі (гл. Гудагай), у 1897 годзе арган з Солаў быў перанесены ў Гудагай. У інвентарным акце 1934 года (адразу пасля пабудовы касцёла) адзначаецца, што на хорах стаіць арганная шафа і ляжаць гатовыя для мантажу 16-рэгістровага аргана трубы. Майстар аргана невядомы.

У 1990-я гады арган быў грунтоўна перароблены, але гэтая перабудова засталася няскончанай і арган даўно знаходзіцца ў недабудаваным стане. Пнеўматычная кегельлада заменена на электрапнеўматычную з ужываннем электрыкі савецкага узору. Усе трубы заменены на сучасныя (у тым ліку праспектныя), педальныя рэгістры дэмантаваны і складзены унутры аргана, дададзена новая віндлада.
На старой віндладзе першага мануала можна прачытаць назвы ранейшых рэгістраў аргана: Bourdon 16`, Pryncypal 8`, Gamba 8`, Salicet [8`], Holflet 8`, Oktava 4`, Trompet [8`], Mixtura. Педальная віндлада (гістарычная) мела 4 рэгістры. Адсюль можна зрабіць выснову, што віндлада другога мануала мела 4 рэгістры, але была заменена на сучасную.
Усё унутры інструмента выглядае так, быццам арганны майстар у 90-я гады толькі-толькі запусціў частку рэгістраў і адыйшоў паабедаць, ды так і не вярнуўся: у аргане ляжаць пакрытыя пылам дэталі. Арган жа так і не запрацаваў. Здаецца, майстру, які захоча працягнуць яго аднаўленне пасля дваццацiгадовага перапынку, прыйдзецца шмат часу разбірацца і з задумай невядомага калегі з мінулага, і з электрыкай савецкага ўзору 1980-х гадоў.
У аргане можна сустрэць яскравыя прыкметы часоў дэфіцыта матэрыялаў часоў 1980–1990-х гадоў: крышкі самаробных мембранаў зробленыя з упаковак з-пад малака.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі