Касцёл Перамянення Пана
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён
Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi
10/I/P Jonas Garalevičius, паміж 1909 і 1914 гадамі |
|
I Manual (C-f’’’) [Bourdon 16`] [Principal 8`]* Hohlflöte 8` Gamba 8` Salicional 8` [Octava 4`] [Flet 4`] [Mixtura 2` 3 ch.] |
Pedal (C-d’) [Subbas 16`] [Octavbass 8`] |
I/Ped, super I | |
Педаль уключэння камбінацыі з двух рэгістраў Principal 8`+ Octava 4` і педаль выключэння гэтай камбінацыі, злучаныя праз карамыславы механізм. | |
Механічныя ігравая і рэгістравая трактура. Шляйфлада у мануале, кегельлада ў педалі. | |
Складчаты мех, матор на гарышчы касцёла, ручны механізм калькацыі (карамысла), сігнал каліканту |
* – трубы рэгістра [Principal 8`] змешчаны на фасадзе
Касцёл у Селіванаўцах узгадваецца ў 1775 годзе, як філіял парафіі ў Гожы. У 1795 годзе была вылучана Селіванаўская парафія, а праз некалькі гадоў драўляны касцёл згарэў. Цяперашні мураваны касцёл быў узведзены ў 1840 годзе. У 1990-я гады ўзведзена вежа над касцёлам. Наверх
Арган ковенскага майстра Яна Гаралевіча ў Селівананаўцах – адзін з двух вядомых на Беларусі інструментаў гэтага майстра – захаваўся ў аўтэнтычным выглядзе. Вядома, што арган быў пабудаваны пры ксяндзы Шымане Варкала, які служыў у Селіванаўцах з 1909 па 1915 год. У касцёльным інвентары захаваўся запіс аб «аднаўлённі і рэстаўрацыі» інструмента ў 1928 годзе. Каб арганіст меў магчымасць бачыць прэзбітэрый з-за вузкай аркі, арган размяшчаны на хорах не на цэнтральнай восі касцёла.