Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён
Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi
10/I/Ped невядомы майстар, 2-я пал. XVIII ст. – пер. пал. XIX ст. Florjan Ostromęncki, 1899 |
|
Manual (C-f’’’) Bordun 16` Principal 8` Viola da gamba 8` Holflet 8` Portunal 8` Fugara 4` Kwinta 2 2/3` Mikstur 3 rzędy 2`* |
Pedal (C-d’) Subbass 16` Violon 8` |
Super I | |
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада | |
Складчаты мех, матор, ручная калькацыя (карамысла) |
* – мікстура мае 1-3 рады
Першы касцёл у Росі быў пабудаваны ў 1611 годзе па фундацыі віленскага кашталяна і берасцейскага старосты Гераніма Хадкевіча (1560-1617). У 1685 годзе па фундацыі канцлера вялікага літоўскага Марцыяна Аляксандра Агінскага (1632-1690) быў пабудаваны новы драўляны касцёл. Сучасны касцёл у стылі класіцызму быў пабудаваны ў 1801 годзе. Наверх
Упершыню наяўнасць аргана ў Росі занатоўваеца ў касцёльных дакументах 1633 года.
Сучасны арган ў Росі ўяўляе сабой пабудаваны ў 1899 годзе Фларыянам Астраменцкім рамантычны інструмент, для якога быў скарыстаны праспект папярэдняга барочнага аргана. Ф. Астраменцкі разбудаваў стары праспект, дадаўшы да яго бакавыя секцыі. Верагоднай датай пабудовы старога праспекта падаецца 2-я пал. XVIII стагоддзя.
Адзначым адсутнасць у гэтым інструменце капуляцыі з мануала на педаль, якая папросту не была пабудавана Ф. Астраменцкім. Гэта абмяжоўвае магчымасці інструмента, і хутчэй за усё прадыктавана адсутнасцю вялікіх грошаў у прыхода на момант перабудовы. У астатнім – гэта тыповы арган Фларыяна Астраменцкага сярэдняга памеру, для пабудовы якога скарыстаны праспект папярэдняга барочнага інструмента.