Радунь

Касцёл Маці Божай Ружанцовай

Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

Дакладны час стварэння радуньскай парафіі невядомы, самыя першыя звесткі пра яе паходзяць з 1517 года. У 1557 годзе быў пабудаваны наступны касцёл, які згарэў у вайну 1654–1667 гадоў. У 1660 годзе касцёл быў адноўлены. Наступны касцёл быў пабудаваны ў 1752 годзе, але неузабаве згарэў і быў зноўку адбудаваны. Гэты касцёл згарэў у пажары 29.05.1801. Апошні драўляны касцёл з’явіўся тут у 1838 годзе: гэта быў касцёл, перанесены з закрытага пасля паўстання кармеліцкага кляштара ў Калесніках. Цяперашні мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1929–1933 гадах па праекце Яна Бароўскага.   Наверх

У 1819 годзе быў пабудаваны новы 10-рэгістравы арган. У 1906 годзе арган быў адноўлены. Па інвентарным опісе 1936 года на хорах знаходзіўся арган невядомага майстра.

Вядома, што на 1936 год у Радуні знаходзіўся арган, дыспазіцыя і аутар якога невядомы. У II сусветную вайну вайну яго трубы і кафедра зніклі. Рэшткі аргана працягвалі знаходзіцца ў касцёле.

У 1967 годзе недалёка ад Радуні, у Воранава, быў знішчаны драўляны касцёл, але частку касцёльнай маёмасці вернікі збераглі і вывезлі ў Асава, у тым ліку і арганную кафедру фірмы «StKrukowski і Syn» (па інвентары 1936 года ў Воранаўскім касцёле гэтага аргана яшчэ не было, ён быў пабудаваны паміж 1936 і 1939 гадамі). У 1970 гады на базе інснуючых рэштак з частак розных арганаў і з выкарыстаннем гэтый кафедры літоўскія майстры сабралі ў Радунскім касцёле арган на 4 цi 5 рэгістраў.

Зараз арган знаходзіцца ў стане незавершанай перабудовы, якую распачаў кс. Ян Пяцюн. Пнеўматычная трактура заменена на электрапнеўматычную, замест кафедры пастаўлены корпус ад фісгармоніі.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі