Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Брэсцкая вобласць
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
28*/II/P Adalbertus Grodzicki, 1836 Wacław Biernacki (Warszawa-Wilno), 1936 |
||
I Manual (C–a’’’) Pryncypal 16` Pryncypal 8` Holflet 8` Gemshorn 8` Oktawa 4` Rurflet 4` Kwinta 2 2/3` Superoctawa 2` Mixtura 4ch. Trompet 8` |
II Manual (C–a’’’) Bourdon 16` Pryncypal 8` Kwintaton 8`* Bachflet 8`* Viola 8` Aeolina 8` Vox Celest 8`* Gedeckt 8` Prestand 4` Trawerso 4` Kwintflet 2 2/3` Piccolo 2` Tercflet 1 3/5` Kornet 4`* Obój 8` |
Pedal (C–f’) Pryncypalbas 16` Violonbas 16` Subbas 16` Bourdonbas 16` Kwintbas 10 2/3`* Octawbas 8` Cello 8` Fletbas 8`* Puzon 16` |
II/I, II/Ped, Sup. II/I, Sub II/I, I/Ped, Super I | ||
Tremolo I manual, Tremolo II manual, Schweller II man Rej. ręczne, Wolna komb., Glosy język., Aut. Ped. Piano, Forte, Tutti, Crescendo |
||
Zymbelstern** | ||
Пнеўматычныя ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада | ||
Складчаты мех, матор у вежы касцёла |
* – рэгістр Cornet 4` з’яўляецца наборным. Рэгістры Kwintaton 8`, Bachflet 8`, Vox Celest 8`, Kwintbas 10 2/3`, Fletbas 8` адсутнічаюць канструктыўна
** — уключаецца кнопкай Bachflet 8`
Драўляныя касцёл і кляштар францысканцаў былі закладзены ў 1396 годзе князем пінскім, тураўскім і старадубскім, вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Кейстутавічам (1365–1440) і яго жонкай Ганнай Мазавецкай. Храм асвяціў першы віленскі біскуп Андрэй Ястрабец «Васіла» (?-1398). Наступны касцёл быў пабудаваны ў 1510 годзе па фундацыі вялікага князя літоўскага Жыгімонта I «Старога» (1467-1548). Храм быў цалкам спалены 9 лістапада 1648 года падчас штурму горада ератыком-пратэстантам Мірскім, а да гэта разрабаваны казакамі і мяшчанамі. Адноўлены ў 1651 годзе. Падчас Паўночнай вайны, у 1705 г., кляштар спалілі шведы. У 1706 годзе пачалося ўзвядзенне мураванага касцёла. Кансекрацыя касцёла адбылася ў 1730 годзе. Афармленне фасада касцёла завершана ў 1766-1769 гадах. 28 кастрычніка 1925 г. апостальскай канстытуцыяй «Vixdum Poloniae unitas» была створана Пінская дыяцэзія, касцёл стаў катэдральным. З 1954 года больш за 50 гадоў у касцёле праслужыў першы беларускі кардынал Яго Эмінэнцыя Казімір Свёнтак (1914–2011). Наверх
Упершыню арган у Пінскім францішканскім касцёле згадваецца ў 1648 г. Таксама гісторыя данесла да нас імя аднаго з першых вядомых арганістаў касцёла – манаха-францішканца Людвіка Лапчынскага (памёр у 1679 г.). Наверх
У 1836 г. ў касцёле быў пабудаваны вялікі барочны арган, корпус якога дайшоў да нашага часу. Сярод усёй арганнай барочнай спадчыны Беларусі гэта захаваныя рэшткі другога па памерах аргана (пасля Будслаўскага). Над папярэдняй кафедрай намаляваны вялікі каляровы гебр «Лада» і змешчаны надпіс «G. Ł. Adalbertus Grodzicki 1836».
Падчас Першай сусветнай вайны металічныя трубы аргана былі канфіскаваны немцамі. У 1925 г. занатавана, што арган немагчыма выкарыстоўваць.
У 1936 годзе фабрыка Вацлава Бярнацкага будуе новы інструмент у старой барочнай шафе. Ад папярэдняга аргана была скарыстана частка драўляных і металічных труб, якія складаюць каля 20-30 % ад усіх труб аргана. Арганная шафа складаецца з трох частак. Верхняя цэнтральная частка ўнутры пустая, ў яе верхняй частцы знаходзіцца толькі эффект Zimbelstern (ад нямецкага – зорка са званочкамі), зорка якога бачна на самым версе праспекта. У правай частцы знаходзяцца некалькі педальных рэгістраў, вялікі складчаты мех і трубы першага мануала. У левай частцы на другім паверсе змешчана швэлерная скрыня, у якой знаходзяцца трубы другога мануала, на першым паверсе знаходзяцца педальныя рэгістры і кампенсацыйны паплаўковы мех. На праспекце левай і правай частак змешчаны 66 труб рэгістраў першага мануала (Pryncypal 8`) і педальных рэгістраў (Pryncypalbas 16` і Cello 8`). Наверх
У 1980-я гг. намаганнямі пробашча К. Свёнтэка арган быў грунтоўна адрамантаваны, тады ж у аргане былі дабудаваны два рэгістры: Kwinta 2 2/3` і Superoctawa 2`. Наступны капітальны рамонт аргана праведзены ў 2018-2019 гг. намаганнямі пробашча П. Урубеля па фундацыі Ю. Зіссера.
Арган мае 28 рэгістраў. У педальных рэгістрах Bourdonbas 16`, Cello 8` і Puzon 16` часткова скарыстаны трансмісіі. Гэта другі па памерах (пасля аргана ў Гродзенскай Катэдры) гістарычны арган Беларусі.