Осава

Касцёл Святога Юрыя

Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

6/I
Іосіф Радовіч, 1898
I Manual (C-f’’’)
Principal 8`
Gambe 8`
Octave 4`
Qŭarte 2`
[?]
[?]
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада.

Касцёл у гонар св. Юрыя быў заснаваны ў 1666 годзе па фундацыі Казіміра Францкевіча, тагачаснага ўладальніка Осава, і ягонай жонкі Аляксандры. Новы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1732 годзе. У 1910 годзе пабудаваны сучасны мураваны касцёл.   Наверх

У інвентары 1796 года занатаваны пазітыў, патрабуючы рамонта. У 1801 годзе – 6- рэгістравы пазітыў з эфектам Tympani.   Наверх

У 1898 годзе Іосіф Радовіч за 600 рублёў пабудаваў 6- рэгістравы арган, рэшткі якога захаваліся ў касцёле ў Осава. Арган быў разабраны ў 1990-я гады. Яго праспект знаходзіцца ў выглядзе своеасаблівага пано на сцяне пад хорамі касцёла, як помнік папярэдняму інструменту. Віндлада ад аргана захоўваецца на хорах, трубы скарыстаны ў новым самаробным аргане (гл. артыкул Осава ў раздзеле Сучаснае арганабудаўніцтва), мех і частка труб скарыстана ў няскончанай перабудове аргана ў Жырмунах (гл. Жырмуны), рэгістравыя ручкі ўпрыгожваюць новую арганную шафу (па іх вызначаны 4 назвы рэгістраў).

Пра цяперашні арган у Осава гл. артыкул Осава ў раздзеле Сучаснае арганабудаўніцтва.

Наверх