Касцёл Святога Міхаіла Арханёла
Гродзенская вобласць, Лідскі раён
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
10/I/P A. Orłowski (Wilno), паміж 1931 і 1938 |
|
I Manual (C-f’’’) Pryncypał 8` * Bourdon 8` Aeolina 8` Holflet 8` Gamba 8` Oktawa 4` * Fugara 8` Mixtura 3` 3-4 ch. |
Pedal (C-d’) Subbas 16` Cello 8` |
I/Ped, Super I, Sub I | |
Crescendo, Piano, Mezzo Forte, Forte,Tutti, | |
Пнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада | |
Паплаўковы мех, самаробны матор |
* – трубы рэгістраў Pryncypal 8` і Oktawa 4` змешчаны на праспекце
Першы касцёл пабудаваны ў 1715 годзе па фундацыі ваўкавыскага лоўчага Казіміра Станіслава Калушэўскага і яго жонкі Марыяны. Адрамантаваны ў 1776. У 1837 годзе пабудаваны цяперашні касцёл па фундацыі лідскага павятовага старасты Станіслава Ласковіча. У 1928–1931 гадах касцёл адрамантаваны. З канца 1940-х гадоў па 1988 год касцёл быў зачынены.
У 1731 годзе ў касцёле занатаваны пазітыў. У 1771 годзе стан пазітыва адзначаны як «вельмі стары і папсаваны, патрабуючы ня столькі рамонта, колькі замены». У 1776 годзе аргана ужо не было. У 1796 годзе замест інструмента быў намаляваны арган на сцяне хораў. У 1931 годзе на хорах знаходзіўся 5- рэгістравы пазітыў.
Сучасны арган пабудаваны А. Арлоўскім з Вільні паміж 1931 і 1939 гадамі. Арган захаваўся цалкам, але знаходзіцца ў непрацоўным стане.