Нясвіж

Касцёл Божага Цела

Мінская вобласць

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

24/II/P
Piotr Wojciechowicz (Wilno), 1911
I Manual (C-g’’’)
Bordun 16`
Principal 8`
Gamba 8`
Bordun 8`
Hohlflet 8`
Salicional 8`
Gemshorn 8`
Oktava 4`
Flet 4`
Fugara 4`
Mixtur 2 2/3` *
Trompeta 8` *
II Manual (C-g’’’)
Bordun 16`
Geigen principal 8`
Violine 8`
Portunal 8`
Aeoline 8`
Gedackt 8`
Flauto dolce 4`
Piccolo 2`
Oboe 8`
Pedal (C-d’)
Subbass 16`
Violon bass 16`
Principal bass 16`
Posaune 16`
II/I, I/P, II/P, Super I
Piano, Mezzo forte, Forte, Tutti, Crescendo, Schweller
Механічная ігравая і пнеўматычная рэгістравая трактура, кегельлада
Паплаўковы мех, кампенсацыйны мех, матор, механізм ручной калькацыі (кола)

* – рэгістры Mixtur 2 2/3` і Trompeta 8` зніклі (па некаторых версіях) падчас II Сусветнай вайны. Мяркуючы па захаваўшамуся штоку, мікстура была 4-радная, але знойдзены ад мікстуры столік мае прызначэнне для 3-раднай мікстуры.

У 1510 годзе ваявода полацкі Пётр Кішка (?–1534) пабудаваў у Нясвіжы касцёл, які быў ператвораны ў кальвінскі збор віленскім магнатам Мікалаем Радзівілам «Чорным» (1515–1565). У 1581 годзе быў узведзены мураваны касцёл абарончага тыпу, але ў 1586 годзе ён быў разабраны дзеля будаўніцтва цяперашняга храма. Сучасны касцёл быў узведзены ў 1587–1593 гадах па праекце Яна Марыі Бернардоні (Giovanni Maria Bernardoni, 1541–1605) па фундацыі ваяводы троцкага  і віленскага Мікалая Крыштофа Радзівіла «Сіроткі» (1549–1616). Першая цалкам барочная пабудова на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і Усходняй Еўропы. Часткова перабудаваны ў першай палове XVIII стагоддзя. У касцёле знаходзіцца крыпта Радзівілаў, трэцяя па колькасці дынастычных пахаванняў у Еўропе (70 саркафагаў, 1616–1936 гадоў). Дазвол на ўтварэнне пахавальні князь Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка» атрымліваў асабіста ў Папы Рымскага.   Наверх

Першы арган быў пабудаваны ў 1611–1615 гадах па фундацыі рыцара Ордэну Святой Труны Гасподняй Іерусалімскай маршалка Ковенскага Андрэя Скарульскага (?–1637). Арган занатоўваецца ў 1627 годзе.   Наверх

Цяперашні арган у Насвіжскім касцёле Божага Цела з’яўляецца самым вялікім захаваўшымся арганам, пабудаваным да Першай сусветнай вайны. Інструмент мае вялікі канцэртны патэнцыял. Гісторыя яго пабудовы і перабудоваваў невядомая. Унутры аргана ёсць надпіс алоўкам «Ten organ budowal organmistrz Piotr Wojciechowicz. 1911 r.» – «Гэты арган пабудаваў арганны майстар Пётр Вайцэховіч. 1911 г.» У другім месцы аргана таксама сустракаецца надпіс «1911 r

У аргане адсутнічае праспект. Замест яго нацягнута тканіна і з пафарбаванага дрэва зроблена імітацыя праспектных труб. З якой прычыны ў аргане адсутнічае фасад – невядома.
Існуе легенда, што падчас II Сусветнай вайны немцы загадалі здаць трубы аргана на метал. Касцёльны арганіст Эдвард Гідро схаваў частку труб, закапаўшы іх у зямлю, а даведка пра сдачу труб на метал была падроблена. Мяркуючы па таму, што Э. Гідро працаваў у касцёле мінімум да 1947 года, можна зрабіць выснову, што пасля вайны ўсё з зямлі было выкапана. Але калі і куды зніклі 2 рэгістры (Mixtur 2 2/3` і Trompeta 8`) – магчыма ўжо ніколі не будзе вядомым.

Арган мае тры паверхі. На першым паверсе, які адпавядае ўзроўню хораў, знаходзіцца кафедра і вялікі мех з маторам. Каб патрапіць унутр аргана, трэба ў столі над кафедрай адчынiць люк на вышыні 2,5 метраў ад падлогі хораў і падняцца па прыстаўной драбіне. Тут, на другім паверсе аргана, па цэнтры знаходзіцца віндлада I мануала, а па баках стаяць 16- футавыя трубы педалі. Яшчэ вышэй, на ўзроўні трох метраў, знаходзіцца швэлерная скрыня, дзе змешчана віндлада з трубамі дзевяці рэгістраў другога мануала. Гэта трэці паверх аргана, яго падлога знаходзіцца на ўзроўні карніза, які апаясвае касцёл унутры. Сюды таксама можна патрапіць па прыстаўной драбіне, калі ўсцягнуць яе на другі паверх. Верхняя частка драўлянай швэлернай скрыні другога мануала выступае над фасадам касцёла і добра бачна знізу. Тут заканчваюцца васьміфутавыя трубы другога мануала.

Аўтарства Пятра Вайцэховіча адыгрывае вялікую ролю ў вызначэннi яго прац сярод іншых арганаў Беларусі. Iснуе некалькі характэрных асаблівасцяў, уласцівых толькі гэтаму майстру: характэрная маркіроўка драўляных труб, рэдкая канструкцыя труб рэгістра Gamba 8` (сустракаецца яшчэ толькі ў аргане ў Белагрудзе), наяўнасць кампенсацыйнага меха, медныя кандукты пнеўматычнай рэгістровай трактуры, канструкцыя механізма калькацыі – усё гэта дазваляе вылучыць арганы ў Каменцы, Ваўкалаце, Новым Двары і Белагрудзе і вызнацыць іх майстрам П. Вайцэховіча.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі