Праабражэнскі касцёл
Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
10/I |
Невядомы майстар, 1762 Floryan Ostromęcki (Wilno), 1897 |
Manual (C-f’’’) Bourdun 16` * [Geigen Principal 8`]** [адсутнічае] *** Hohlflet 8` Amabilis 8` Octave 4` **** Qvinta 2 2/3` ***** Flet 4` Flautino 2` ****** Mixtur 1-3 rzedy 2` ******* |
Super I |
Tympani, Zymbelstern |
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада. |
Складчаты мех, самаробны матор на гарышчы касцёла, ручная калькацыя (карамысла) |
* – на ручцэ рэгістравага ўключэння няма пазначання, пад ручкай пазначаны як Bourdun 16`
** – на ручцэ рэгістравага ўключэння пазначэнне Principal 8`, пад ручкай рэгiстр пазначаны як Gamba 8`
*** – на ручцэ рэгістравага ўключэння пазначанне Bourdun 16`, пад ручкай рэгiстр пазначаны як Principal 8`. Рэгістр меў дыяпазон c-f’’’
**** – на ручцэ рэгістравага ўключэння пазначанне Fugara 4`, пад ручкай рэгiстр пазначаны як Octave 4`
***** – адсутнічаюць трубы h’-f’’’
****** – адсутнічаюць трубы a’-f’’’
******* – адсутнічаюць трубы c-f’’’
Касцёл пабудаваны ў 1825 годзе на месцы згарэўшага драўлянага касцёла 1641 г., пабудаванага па фундацыi падканцлера Вялікага Княства Літоўскага Казіміра Льва Сапегі (1606–1656). Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Наверх
Першапачаткова арган, амбона і алтары знаходзіліся ў касцёле Св. Эўфеміі кляштара бенедыкцiнак у Нясвіжы. Касцёл Св. Яўфіміі быў кансэкраваны ў 1597 годзе. У ім у 1762 годзе невядомым майстрам быў збудаваны арган. Вядома што пасля закрыцця кляштара ў 1877 годзе архіў быў вывезены і неўзабаве згарэў; захаваліся толькі інвентары з 1796 года. Праўдападобна, імя арганнага майстра ўжо не будзе ўстаноўлена. Вядома, што ў кляштары значная ўвага надавалася музычнай адукацыі: так па інвентары 1828 года ў бенедыкцінскім кляштары меліся 5 скрыпак, басэтля, 2 флейты, пазітыў і арган; у інвентарах пачатку ХІХ стагоддзя захавалiся прозвішчы манашак, якія ігралі на аргане, і іншых музычных інструментах, а таксама саліравалі. Закрыццё Нясвіжскага кляштара бенедыкцiнак звязана з падзеямі, якія набылі агульны характар на беларускіх землях пасля паўстання 1863 года. Наверх
Пасля Студзеньскага паўстання 1863 года Каталіцкі касцёл на тэрыторыі былога ВКЛ падпадае пад значныя рэпрэсіі. За падтрымку і ўдзел у паўстанні на працягу другой паловы 1863 г. пакарана смерцю 11 святароў; у 1864-1866 гг. былі зачынены 14 кляштараў у Вільні; усяго ў Віленскай губерні было зачынена 54 парафіяльныя касцёлы, а таксама 69 рэктаральных філіяльных касцёлаў і капліцаў. Генерал-гебернатар М. Н. Мураўеў дэпартаваў у Вятку біскупа А. С. Красінскага (1810-1891), дзе біскуп правёў дваццаць гадоў. У 1866 г. капітульным вікарыем быў прызначаны кс. Петр Жылінскі, які быў лаяльны царскай ўладзе. Наступнік М. Н. Мураўёва генерал-губернатар К. П. Каўфман склікаў ў 1866 камісію па справах Каталіцкага Касцёла. Сярод яе прапановаў быў праект далейшай ліківдацыі каталіцкіх парафій на карысць праваслаўя, ліквідацыя Мінскай дыяцэзіі, прымусовы пераход у праваслаўе былых уніятаў, якія прынялі лацінскі абрад, увядзенне рускай мовы ў каталіцкія набажэнствы. Кс. Жылінскі, прыпыняючы функцыі дзеканаў, прызначыў у Мінскую дыяцэзію двух візітатараў – кс. Фердынанда Сенчыкоўскага і кс. Яна Юргевіча. Іх абавязкам была русіфікацыя беларускага душпастырства. Абодвум быў прызначаны дадатковы заробак па 500 рублёў у год, не лічачы аплаты за працу пробашчаў.
Русіфікацыі каталіцкага душпастырства на Беларусі, сустракала розныя формы грамадскага супраціўлення: архівы захавалі апісанні канфліктных сутыкненняў у парафіях Мосара, Ракава, Пяршаяў. Наверх
У Нясвіжскім кляштары бенедыкцінак канфлікт прыняў выключны характар. Кс. Ян Юргевіч, ламаючы нормы кананічнага і законнага права, з мэтай русіфікацыі распачаў візітацыю ў кляштары. Ён сустрэў адпор з боку капелана і сясцёр кляштара. Спроба прызначыць новага капелана і перавесці душпастырства на рускую мову правалілася. Ксёндз паскардзіўся Мінскаму губернатару В. І. Чарыкаву. Але скаргі не мелі ўздзеянне на сясцёр: яны не прынялі новага капелана і не аддалі яму ключоў ад касцёла. Усе 19 сясцёр разам з настаяцельніцай пішуць:
«Ключоў нікому не можам аддаць (…), ксяндза Вранчэўскага не можам прыняць за духоўнага айца і капеляна па прычыне нашых асабістых рэлігійных перакананняў»
Рэакцыяй ўладаў стала ліквідацыя кляштара ў чэрвені 1877 года. Пяць законніц былі пераведзены ў кляштар брыгітак у Гародні, а пятнаццаць – у кляштар бенедыкцiнак у Вільні. У былым кляштары размясцілася настаўніцкая семінарыя.
Вядома, што касцёльную маёмасць спрабавалі забраць у Дзісну, але нясвіжскія мяшчане нічога не аддалі дзісенскаму ксяндзу, бо спадзяваліся, што касцёл будзе ім вернуты. Толькі ў 1891—1895 гадах алтары з абразамі, канфесіяналы, арган і амбон былі перавезены ў касцёл у Новай Мышы, дзе знаходзяцца і цяпер. Вядома, што на новым месцы з 5 алтароў скамбінавалі 3. Наверх
У 1891 годзе Фларыян Астраменцкі грунтоўна перарабіў арган. Ад старога інструмента засталася толькі шафа з незвычайна эффектным барочным праспектам. Раней граючыя праспектныя трубы былі заменены на неграючыя. Новыя трубы, механізмы і мех займаюць толькі палову ўсяго аб’ёма арганнай шафы. Арган у такім выглядзе перажыў шэраг рамонтаў і страціў частку трубаў. У выніку ўзнікла неадпаведнасць пазначэнняў рэгістраў на кафедры і фактычна наяўных рэгістраў.