Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Добрай Рады
Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён
Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi
13/II/P Wacław Biernacki, пасля 1916 года |
||
I Manual (C-f’’’) Bourdon 16` Prinzipal 8` * Gamba 8` Holflet 8` Octava 4` ** Mixtura 3 fach Trompet 8` |
II Manual (C-f’’’) Dolce 8` Viola d’amour 8` Vox-anģelica 8` Traverso 4` |
Pedal (C-f’) Subbass 16` Cello 8` |
II/I, II/Ped, I/Ped, super II/I | ||
Crescendo, Piano, Forte | ||
Пнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада | ||
Паплаўковы мех, механізм ручной калікацыі (карамысла), Evacuant |
* – трубы рэгістра Principal 8` змешчаны на праспекце
** – трансмісія у Principal 8`
Першы касцёл быў заснаваны ў 1497 годзе па фундацыі Богдана з Паніжанаў. У XVI стагоддзі падчас пашырэння кальвінскага веравызнання фундушовая маёмасць касцёла была адабрана рэфарматарамі, а занядбаная святыня стаяла ў зруйнаваным стане. Касцёл адбудаваны ў 1616 годзе. Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654–1667 гадоў касцёл пашкоджаны, і адбудаваны ў 1668 годзе. У 1746 годзе пабудаваны новы драўляны касцёл. Цяперашні касцёл пабудаваны ў 1905–1911 гадах. Наверх
У касцёле цалкам захаваўся арган, які не дзейнічае з 1950-х гадоў. Дата яго пабудовы дакладна невядома. Ён знаходзіцца ў каталогу В. Бярнацкага 1920-х гадоў сярод выкананых прац.