Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
10/I/P Wacław Biernacki (Wilno), 1909 |
|
I Manual (C-f’’’) Bourdon 16` Pryncypał 8` * Gamba 8` Waldhorn 8` Flet 4` Oktaw 4` * Mixtura 2-3 ch. |
Pedal (C-d’) Subbas 16` Cello 8` |
I/P, Super I | |
Piano, Tutti | |
Механічная ігравая і пнеўматычная рэгістравая трактура, кегельлада | |
Паплаўковы мех, самаробны матор, механізм ручной калькацыі (карамысла), wiatr, індзікатар напаўнення меха |
* – трубы рэгістра Principal 8` і Oktawa 4` змешчаны на праспекце
Першы касцёл пабудаваны ў 1529 годзе па фундацыі Марыяны Касцёвіч (з Угроўскіх) (?–пасля 1536), удавой ваяводы падляшскга Януша Касцевіча (1468–1527). Апошні драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1756 годзе. Цяперашні касцёл у стылі мадэрн з рысамі неаготыкі і неараманікі пабудаваны ў 1910 годзе. Наверх
У 1784 годзе ў парафіяльным архіве занатаваны новы пазітыў. У 1801 годзе ў акце візітацыі касцёла занатаваны 6-рэгістравы пазітыў. У 1810 годзе ў касцёле адзначаецца новы 10- рэгістравы арган з эфектамі Zimbelstern і Tympani, пра рамонт якога захаваліся звесткі з 1861 года. Наверх
Тыповы для фабрыкі Вацлава Бярнацкага інструмент мае стандартны праспект №1 у раманскім стылі з каталога 1892 года фірмы August Laukhuff, кошт якога на 1901 год складаў 340 марак. Інструмент захаваўся ў аўтэнтычным стане.