Касцёл святога Андрэя апостала
Мінская вобласць, Мядзельскі раён
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
16/II/P Friedrich Weißenborn (Jacobstadt), 1902 |
||
I Manual (C-f’’’) Bordun 16` Prinzipal 8` Hohlflet 8` Octave 4` Flöte [4`] Quinte 3` Octave 2` Forto * |
II Manual (C-f’’’) Geiģenprinzipal 8` Gambe 8` Aeoline 8` Piano 8` Flöte [4`] ** |
Pedal (C-d’) Bass 16` *** Bass 8` **** Posaune 16` ***** |
I/Ped | ||
Tympan ****** | ||
Механічная ігравая і рэгістравая трактура. Мануал – шляйфлада, педаль – кегельлада. | ||
Складчаты мех, нажная калькацыя (2 педалі), Signal (сігнал каліканту, званок) |
* – 2`+1 1/3`
** – у першым і другім мануале есць рэгістр Flöte. Гэта асобныя рэгістры, абодва 4-футовыя, пры гэтым рэгістр другога мануала мае больш вузкую мензуру чым рэгістр першага мануала.
*** – драўляныя закрытыя трубы, фактычна Subbas 16`
**** – драўляныя адкрытыя трубы
***** – свабодныя языкі
****** – механізм рэалізаваны як незалежнае падлучэнне да труб C і Cis рэгістра Bass 16`
Першы касцёл быў заснаваны ў 1463 годзе па фундацыі князёў Свірскіх. У 1651 годзе па фундацыі Свірскіх узведзены наступны касцёл, але ён быў знішчаны падчас вайны 1654–1667 гадоў. Касцёл адноўлены ў 1678 годзе. У 1746 годзе зроблена рэканструкцыя касцёла. Апошні драўляны касцёл пабудаваны пасля пажару 1862 года. У 1897–1901 годзе пабудаваны цяперашні неагатычны касцёл. Наверх
У 1705 і 1716 гадах Барталамей Паклоўскі (Bartłomiej Pokłowski) двойчы рамантуе арган у Кабыльніку (Нарач), за што ён атрымаў адпаведна 13 і 8 талераў.
У весцы Нарач (да 1964 года Кабыльнік) у аўтэнтычным стане захаваўся вялікі на Беларусі і самы позні вядомы арган Фрыдрыха Вайсэнборна, шануемага ў Латвіі майстра. Арган амаль не працуе, але ўсе дэталі яго захаваліся ў добрым стане. Наверх
Арган з’яўляецца яркім прадстаўніком нехарактэрнай для тэрыторыі Беларусі школы арганабудаўніцтва і ўтрымлівае шэраг адметнасцяў: назвы рэгістраў характэрны толькі для Ф. Вайсэнборна, футавасць рэгістра Flöte не пазначана (таксама гл. Дзераўное); у першым мануале рэгістр Forto утрымлівае двухфутовы рад, які дубліруе рэгістр Octave 2`; з усіх магчымых капуляцый у аргане рэалізавана толькі адна – I/Ped; арган пабудаваны прасторны, у ім пакінута шмат вольнага месца; арганнай лаўка і рэгістровыя ручкі маюць вельмі характэрныя формы; драўляныя петлі для замацавання вялікіх драўляных труб, якія іншыя майстры на Беларусі робяць з дрота; эфект Tympan не пабудаваны асобна, а рэалізаваны як альтэрнатыўны механізм падачы паветра ў дзве трубы C і Cis рэгістра Bass 16`; свабодныя языкі рэгістра Posaune 16` размешчаны гарызантальна.
Арган мае вялікую каштоўнасць як прадстаўнік нераспасюджанай на Беларусі школы арганабудаўніцтва і вялікі турыстычны патэнцыял.