Касцёл Перамянення Пана
Гродзенская вобласць
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
12/II/P Władysław Kamiński (Warszawa), 1929 |
||
I Manual (C-a’’’) Bourdon 16` Pryncypał 8` * Gamba 8` Klarnet 8` Octawa 4` Mixtura 2` |
II Manual (C-f’’’) Salcjonal 8` Aeolina 8` Gedeckt 8` Flet 4` |
Pedal (C-f’) Subbas 16` Wiolonczella 8` |
II/I, I/P, II/P, Super I, Super II, Sub II/I | ||
Piano, Forte, Tutti, Crescendo, Tremolo ** | ||
Пнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада | ||
Паплаўковы мех, самаробны матор |
* – трубы рэгістра Principal 8` змешчаны на праспекце
** – з-за непрацоўнага стану інструмента немагчыма выявіць усе функцыі
Навагрудскі фарны касцёл з’яўляецца адным з першых касцёлаў Вялікага княства Літоўскага. Дакладная дата пабудовы першага касцёла невядома. Вядома толькі, што ён быў пабудаваны па фундацыі вялікага князя літоўскага Вітаўта (1350–1430). Касцёл пабуданы пад паўночным схілам замкавай гары, на месцы былога паганскага капішча Перуна. 24 лютага 1422 года ў касцёле ўзяў шлюб вялікі князь літоўскі Ягайла (1352–1434) з Зоф’яй Гальшанскай (1405–1461) – заснавальнікі дынастыі Ягелонаў, прадстаўнікі якой правілі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Польшчы, Вугоршчыне і Чэхіі. У 1618 і 1645 гадах да драўлянага касцёла былі дабудаваны дзве капліцы, якія захаваліся да нашага часу. Цяперашні касцёл быў пабудаваны ў 1719–1723 гадах з улучэннем дзвюх існаваўшых мураваных капліц. У 1761 годзе пажарам быў пашкоджаны фасад касцёла. 12 лютага 1799 года ў касцёле быў ахрышчаны паэт Адам Міцкевіч (1798–1855). У час вайны 1812 года касцёл панес страты, калi выкарыстоўваўся як склад правіянту французскіх войск. У 1857 годзе загадам міністра ўнутраных спраў Расійскай Імперыі касцёл пераведзены ў ранг філіяльнага касцёла, парафія перайшла ў падамініканскі касцёл, і фактычна будынак стаяў закрыты і руйнаваўся да пачатку XX стагоддзя. У 1920-я гады праводзіўся яго рамонт і 1930 годзе касцёл пачаў зноў дзейнічаць. Святыня была аддадзена пад апеку сясцёр-назарэтанак. 1 жніўня 1943 года нацысты пакаралі смерцю 11 сясцёр-назарэтанак (Наваградзкія мучаніцы), якія ахвяравалі сваё жыццё замест 120 прызначаных да растрэлу чалавек. Усе закладнікі перажылі вайну. Сёстры былі бэатыфікаваныя папам Янам Паўлам II 5 сакавіка 2000 года і перапахаваныя ў касцёле. У 1980-1990 гады ў касцёле адбыліся вялікія рэстаўрацыйныя працы пад кіраўніцтвам маладога і энергічнага пробашча касцёла, а цяпер пінскага біскупа – Антонія Дзям’янка. Наверх
У акце візітацыі 1653 года занатавана наяўнасць пазітыва. У 1700 годзе занатавана, што арган патрабуе рамонту і ў ім працуе толькі чвэрць рэгістраў. У 1740 годзе ў новапабудаваным касцёле занатаваны пазітыў са старога касцёла. У 1781 годзе ў касцёле знаходзіўся 5-рэгістравы пазітыў. На фотаздымках пачатку XX стагоддзя можна пабачыць рэшткі барочнага аргана, якія стаяць у занядбаным касцёле. Наверх
Цяперашні арган быў пабудаваны для касцёла ў вёсцы Раготна (Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён) у 1929 годзе. У 1947 годзе касцёл быў закрыты і выкарыстоўваўся пад зернясховішча. З закрытага касцёла арган быў перанесены у Навагрудак. Гэта адзіны на Беларусі інструмент фабрыкі Уладзіслава Камінскага. Арган захаваўся адносна добра (за выключэннем некалькіх дзесяткаў труб), але даўно знаходзіцца ў непрацоўным стане.