Мураваная Ашмянка

Касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

10/I/P
невядомы майстар, кан. XVIII ст. – пачатак XIX ст.
Wacław Biernacki (Wilno), ~1918
I Manual (C-f’’’)
Bourdon 16`
Pryncypał 8`
Holflet 8`
Octawa 4` *
Gamba 8`
Flet 4`
Kwinta 2 2/3`
Mixtura 2`
Pedal (C-d’)
Subbas 16`
Octavbass 8`
I/P, Super I
Piano**, Tutti
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада
Складчаты мех, самаробны матор на гарышчы касцёла, механізм нажной калькацыі (1 педаль)

* – трубы рэгістра Octava 4` змешчаны на праспекце
** – Subbass 16`+ Holflet 8` + Gamba 8`

Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1650 годзе. Сучасны касцёл быў пабудаваны ў 1790 годзе ў традыцыі народнага драўлянага дойлідства па фундацыі каралеўскага шамбеляна і ашмянскага падкаморыя Ігнацыя Важынскага.   Наверх

Для свайго інструмента Вацлаў Бярнацкі скарыстаў барочную шафу ад папярэдняга аргана, дабудаваўшы да яе дадатковы аб’ём. Кошт працы склаў 2500 рублёў. Адзіныя рэгістры ў гэтым аргане, якія былі зроблены з арганнага металу, – гэта двухрадная мікстура (2`, 1 1/3`), і дыскантавы дыяпазон Octawa 4` (бас з цынка змешчаны на праспекце). Трубы рэгістра Mixtura маюць сляды перамаркіроўкі. Усё гэта можа сведчыць аб скарыстанні Бярнацкім часткі труб са старога аргана. Астатнія, больш новыя металічныя трубы, зроблены з цынку.

Цікавым сведчаннем рамонту аргана ў савецкі час з’яўляецца папера з газеты, якой падклеены трубы і на якой паведамляецца пра Суэцкі крызіс 1956-1957 гадоў.

Арган, нягледзячы на нескарыстанне, захоўваецца ў добрым стане.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі