Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
20/II/P A. Orłowski (Wilno), 1932-1935 |
||
I Manual (C-f’’’) Burdon 16` Pryncypal 8` * Gamba 8` Holflet 8` Salicet 8` Oktawa 4` Kwinta 3` Flet 4` Flautina 2` Mixtur 4 ch. |
II Manual (C-f’’’) Pryncypal sk. 8` * Giedekt 8` Aeolina 8` Wox angiel 8` Wiola 4` Kornet 4ch. (8`)** |
Pedal (C-d’) Subbas 16` Wielon Bas 16` Czelo 8` Kwinta Bas 6` |
II/I, II/Ped, I/Ped, Sub II, Super I | ||
Crescendo, Piano, Mezzo Forte, Forte,Tutti | ||
Пнеўматычная ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада | ||
Паплаўковы мех, матор, механізм ручной калікацыі (кола), Wiatr |
* – трубы рэгістраў Pryncypal 8` і Pryncypal skrzyp. 8` змешчаны на праспекце
** – у часткова наборным рэгістры Kornet 4ch. асобна пабудаваны толькі адзін рад з чатырох – закрыты 8-футавы рэгістр, астатнія рады набіраюцца трансмісіяй з іншых рэгістраў. Зараз замест Kornet 4ch. працуе толькі адзіны 8-футавы рэгістр.
Першы касцёл быў пабудаваны ў другой палове XV стагоддзя па фундацыі кашталяна віленскага Яна Кізгайлавіча (каля 1415–1485) і ўпершыню ўзгадваецца ў 1492 годзе, калі яго сын Станіслаў (каля 1450–1527) зафундаваў убранства касцёла. У 1512 годзе па фундацыі каралевы Боны Сфорцы (1494–1557) быў пабудаваны наступны касцёл. Каля 1633 года ваявода віленскі і гетман вялікі літоўскі Леў Сапега (1557–1633) і яго сын Ян Станіслаў (1589–1635) пабудавалі наступны касцёл. Падчас Паўночнай вайны ў 1706 годзе касцёл быў дашчэнту спалены шведскімі войскамі. У 1715 годзе адбудаваны на сродкі мсцібаўскага старасты Казіміра Агінскага. Будаўніцтва сучаснага неагатычнага касцёла пачалося ў 1910 годзе, але з-за дзвух войн яно перапынялася і было скончана ў 1922 годзе. Наверх
У 1653 годзе ў касцёле занатаваны 10-рэгістравы арган. У акце візітацыі 1716 года занатаваны новы арган. У 1748 годзе на хорах касцёла знаходзіўся невялікі пазітыў. У 1806 годзе занатаваны стары 6-рэгістравы пазітыў. У 1810 годзе ў акце візітацыі запісаны новы 10-рэгістравы арган з эфектамі Tympani і Zymbelstern. У інвентары 1828 года занатаваны «арган і да яго выучаны арганіст». У 1892 годзе ў Мсцібава з Крамяніцы быў перанесены стары пазітыў. У інвентарным акце 1893 года занатаваны 10-рэгістравы пазітыў з эфектамі Tympani і Zymbelstern. Наверх
Арган у Мсцібава з’яўляецца адным з самых вялікіх арганаў на Гродзеншчыне і мае вялікі канцэртны патэнцыял. Прастора касцёла стварае ўнікальнае для Беларусі спалучэнне магутнага інструмента і выдатнай акустыкі. Пасля нядаўняга рамонту інструмент знаходзіцца ў выдатным стане, але ў набажэнствах не выкарыстоўваецца.
Унікальнасць інструмента праяўляецца ў чатырохрадавай мікстуры і ў аліквотным рэгістры Kwinta Bas 6`, які ў спалучэнні з Subbas 16` утварае акустычны 32‑футавы рэгістр. Такі прыём не сустракаецца больш ні у адным гістарычным аргане Беларусі. Арган з’яўляецца адным з апошніх на Беларусі пабудаваных у інтэрбэллум інструментаў і спалучае ў сабе найлепшыя напрацоўкі свайго часу. Арган можна назваць адным з лепшых гістарычных арганаў на Гродзеншчыне.