Касцёл Узвышэння Святога Крыжа
Гродзенскай вобласць, Бераставіцкі раён
Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi
7/I/P невядомы майстар, 20-я – 40-я гады XIX стагоддзя (?) Wacław Biernacki (Wilno), 1914 |
|
I Manual (C-f’’’) Pryncypal 8` Bourdon 8` Holflet 8` Salicet 8` Oktawa 4` Kwinta 2 2/3` |
Pedal (C-d’) Subbass 16` |
I/Ped, Super I | |
Tutti | |
Механічаня ігравая, пнеўматычная рэгістравая трактура, кегельлада | |
Паплаўковы мех, матор, Wiatr |
Драўляны касцёл у стылі ранняга класіцызму быў пабудаваны ў 1795 годзе па фундацыі маршалка гродзенскай шляхты Людвіка Марцыяна Панцэжыньскага і яго жонкі Канстанцыі (са Скірмунтаў), а таксама сем’яў Сарокаў і Азажыцкіх. Наверх
Невялікі арган у Макараўцах (былая вёска Уснаж) з’яўляецца адным з апошніх інструментаў, пабудаваных Вацлавам Бярнацкім да Першай сусветнай вайны. Для яго пабудовы была скарыстана шафа папярэдняга барочнага 10- рэгістравага аргана, які быў зафундаваны родам Панцажынскіх (фундатары касцёла). Наверх
У касцёльным архіве захаваўся кантракт на пабудову аргана, заключаны паміж арганабудаўніком Вацлавам Бярнацкім і ксяндзом Генрыхам Сабалеўскім 23 снежня 1913 года, а таксама распіскі за атрыманне грошаў, якія распавядаюць пра спосабы вядзення арганабудаўнічага бізнэсу на Беларусі пачатку XX стагоддзя. Дакументы ўтрымліваюць цікавыя факты пытанняў гарантыі, абавязкаў бакоў і парадку выплат. Кошт кантракта склаў 1350 рублёў. Кантракт таксама прадуглеждваў штогадовую настройку інструмента В. Бярнацкім, якая павінна была каштаваць 15 рублёў.