Ліпнішкі

Касцёл Святога Казіміра

Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

20/II/P
Floryan Ostromęncki w Wilnie*, пачатак XX ст.
I Manual (C-f’’’)
Bordun 16`
Pryncypal 8`
Gamba 8`
Hohlflet 8`
Fletharm 8`
Pryncypal 4`
Fugara 4`
Mixtura 3 rz. **
Trompet 8` ***
II Manual (C-f’’’)
Geigen Pryncypal 8`
Acolino 8`
Amabilis 4`
Dolcisimo 8`
Lieblich Gedakt 8`
Flet 4`
Oboj 8` ***
Pedal (C-d’)
Pryncypalbas 16`
Subbas 16`
Violoncel 8`
Posaune 16` ***
II/I, I/P, Super I
Forte M.I, Forte M.II, Tutti****, Schweller
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Складчаты мех, матор, механізм ручной калькацыі (кола)

* – Імя майстра вызначана па аргану ў вёсцы Вішнева (Валожынскага раёна), недалёка ад Ліпнішак, дзе знаходзіцца меншы арган (15/II/P) аналагічнай канструкцыі, на якім захавалася шыльда «Floryan Ostromęcki w Wilnie, 1907″. Значнае падабенства гэтых інструментаў абгрунтоўвае аўтарства Фларыяна Астрамецкага.
** – 2`+ 1 1/3` + 1`
*** – свабодныя языкі
**** – Forte M.I – усе рэгістры I мануала, Forte M.II – усе рэгістры II мануала, Tutti – усе рэгістры акрамя язычковых

Першы касцёл Св. Ганны ўзгаданы ў 1510 годзе ў сувязі з падцверджаннем яго фундацыі вялікім князем літоўскім Жыгімонтам I «Старым» (1467–1548). У 1753 годзе пабудаваны наступны драўляны касцёл. Касцёл быў спалены расійскімі войскамі ў 1794 годзе і больш не аднаўляўся. Другі касцёл у Ліпнішках у гонар Св. Міхаіла быў пабудаваны ў 1669 годзе па фундацыі ваяводы віленскага вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Паца (1624-1682). Наступны драўляны касцёл пабудаваны ў 1728 годзе па фундацыі генерала артылерыі Казіміра Льва Сапегі (1697-1738) і стаў называцца касцёлам Св. Міхала і Казіміра. Апошні драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1804 годзе на сродкі расійскага генерала графа Іллі Андрэевіча Безбародка (1756-1815). Касцёл быў знішчаны пажарам 14 ліпеня 1890 года. Сучасны Мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1892-1900 гадах.   Наверх

У інвентарах 1740 і 1750 гадоў занатоўваецца арган, які патрабуе рамонта. У інвентары 1830 года занатаваны пазітыў на 6 рэгістраў з «алавянным грузам на меху весам 58 фунтаў».

Арган у Ліпнішках быў пабудаваны на пачатку XX ст. і займае разам з арганам у Мсцібава другое месца па колькасці рэгістраў сярод гістарычных арганаў Гродзеншчыны. Гэта самы вялікі гістарычны інструмент Беларусі з цалкам механічнай трактурай і самы вялікі арган Фларыяна Астраменцкага. Упершыню ён занатоўваецца ў інвентары 1924 года.   Наверх

Праспект аргана, пабудаваны ў неагатычным стылі і аздоблены пазалочаным драўляным разбеннем. Незвычайным з’яўляецца вялікая колькасць язычковых рэгістраў (Trompet 8`, Oboj 8`, Posaune 16`), якія патрабуюць частай настройкі. Трубы другога мануала знаходзяцца ў швэлернай скрыні, што надае аргану большую магчымасць выразіць розныя адценні гучання. Швэлерная скрыня знаходзіцца даволі высока над трубамі першага мануала і часткова бачна за фасадам аргана. Для зручнасці пераключэння рэгістраў да іх цягаў унутры кафедры падвешаны свінцовыя грузы, якія палягчаюць выключэнне рэгістраў: для ўключэння неабходна выцягнуць рэгістравую ручку і зафіксаваць яе націснуўшы ўніз, а для выключэння – проста высвабадзіць ручку і рэгістр выключыцца сам. Існуючыя тры камбінацыі (Forte M.I, Forte M.II, Tutti) можна лёгка «перапраграміраваць»: рэгістры ў іх набіраюцца з дапамогай вялікіх крукоў, звязваючых выканаўчыя механізмы і рэгістравыя цягі.

Механіка гэтага вялікага аргана патрабуе ад арганіста большай спрытнасці і высілкаў для ігры і пераключэння рэгістраў, чым у іншых арганах Беларусі, што звязана з вялікімі для Беларусі памерамі гэтага цалкам механічнага інструмента. Гэтыя нязручнасці кампенсуюцца багатымі магчымасцямі інструмента і выдатнай акустыкай касцёла.

З 2013 года арган знаходзіцца ў стане зацягнутага рамонта, часткова працуе, у набажэнствах не удзельнічае, бо мае хібы. Частка трубаў вывезена.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі