Лучай

Касцёл Святога Тадэвуша

Віцебская вобласць, Пастаўскі раён

Гiсторыя касцёлаАрган | Фотаздымкi

12/I
невядомы майстар, 1811
невядомы майстар, 1871-1873
літоўскія майстры, 1990-я
Manual (C-f’’’)
Bourdon 16`
Principal 8` *
Jula 8` **
Flet major 8`
Octava 4`
Flet minor 4`
[?] ***
Quinte 3` ***
Octave 2` ***
Tercia 1 1/3` ***
Sedecima 1` ****
Mixtur ***
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Самаробныя паплаўковы мех і матор

* – трубы рэгістра Principal 8` змешчаны на фасадзе
** – ручка ўключэння рэгістра дэмантавана
*** – рэгістры разам са штокамі адсутнічаюць
**** – рэгістр адсутнічае

Касцёл пабудаваны па фундацыі троцкага кашталяна Тадэвуша Францішка Агінскага (1712–1783) у 1766–1776 гадах. Напачатку XIX стагоддзя касцёл часткова перабудаваны, пасля чаго ён набыў рысы класіцызму. Роспісы касцёла выканаў Казімір Анташэускі (гл. таксама Будслаў і мінскі Катэдральны касцёл
). З 1971 па 1990 год касцёл быў зачынены і ператвораны ў склад.   Наверх

У акце візітацыі касцёла 1779 года занатаваны 5- рэгістравы пазітыў.
Наступны пасля Агінскіх уладальнік Лучая, Антоні Ваньковіч, у 1811 годзе фундуе арган на 12 рэгістраў з эфектамі Zymbelstern і Tympani, які часткова захаваўся да нашых дзён. Вядома, што ў 1834 годзе арган быў значна пашкоджаны пажарам і ў 1834–1870 гады ў касцёле выкарыстоўваўся 4- рэгістравы пазітыў. У 1871–1873 гадах адбыўся грунтоўны рамонт аргана. Пазней арган рамантаваўся ў 1906 годзе. Арган мае вялікую прыгожую арганную шафу 1811 года з класіцыстычнымі рысамі. У аздабленні праспекта гарманічна спалучаюцца драўлянае разбенне і манахромны аб’емны роспіс. У аргане дзве віндлады, адпавядаючыя тонавым паслядоўнасцям ад C і Сis. У савецкі час, калі касцёл быў зачынены і ператвораны ў склад, арган быў пашкоджаны (верагодна ў гэты час зніклі трубы). У 1990-я гады літоўскія майстры адрамантавалі аўтэнтычныя механічныя часткі інструмента і паставілі ў арган 6 маючыхся зараз рэгістраў. Частка драўляных труб захавалася, частка была ўзята з невядомых гістарычных інструментаў, але большасць труб была самаробнай. У 2013 годзе частка труб дыскантавага дыяпазона рэгістраў Principal 8` і Octava 4` былі заменены на трубы з арганнага металу. У 2013 годзе пад падставай бясплатнага стварэння нехапаючых рэгістраў з аргана былі вывезены штокі пяці рэгістраў і рэгістровая ручка рэгістра Jula 8`.
Лучайскі арган з’яўляецца адзіным барочным арганам у Віцебскай вобласці. Нягледзячы на страту труб, ён уяўляе значную каштоўнасць для гэтага рэгіёна.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі