Лаздуны

Касцёл Святых Сымона і Юды Тадэвуша

Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

Edward Przytulski (Wilno), 1932

Першы касцёл пабудаваны ў 1744 цi 1749 годзе па фундацыі біскупа віленскага Міхала Яна Зянковіча (1670–1762). У 1818 годзе касцёл знішчыла бура і ў 1820-я гады ён быў адбудаваны. У 1852 годзе пабудаваны новы драўляны касцёл. Цяперашні касцёл пабудаваны ў 1910–1912 гадах. З 1948 па 1989 год касцёл быў закрыты і выкарыстоўваўся ў якасці склада збожжа.

У акце візітацыі 1785 года занатаваны недахоп добрага аргана і наяўнасць толькі невялікага саматужна адрамантаванага пазітыва. У 1825 годзе арган адсутнічаў. У 1860 годзе быў пабудаваны новы арган.

Кантракт на пабудову аргана, рэшткі якога захаваліся да нашага часу, быў падпісаны з віленскай фірмай Э. Пшытульскага 28.07.1931. Арган быў пабудаваны ў 1932 годзе. Ад інструмента захавалася толькі арганная шафа. На праспекце аргана раней размяшчаліся 44 ігравыя трубы, з-пад іх захаваліся 3 праспектныя віндлады. Зараз на праспекце стаіць драўляная імітацыя труб. Дыспазіцыя інструмента невядома.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі