Крупава

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Гродзенская вобласць, Лідскі раён

Гiсторыя касцёлаАрган | Фотаздымкi

10/I/P
Wacław Biernacki (Wilno), 1929–1932
I Manual (C-f’’’)
Bourdon 16`
Pryncypał 8` *
Gamba 8`
Bourdon 8`
Salicet 8`
Vox angelica 8`
Oktawa 4`
Mixtura 2` 2 ch.
Pedal (C-d’)
Subbas 16`
Cello 8`
I/P, super I
Piano, Forte, Tremolo
Механічная ігравая і пнеўматычная рэгістравая трактура, кегельлада
Паплаўковы мех, самаробны матор, механізм ручной калькацыі (карамысла), Wiatr

* – трубы рэгістра Principal 8` змешчаны на фасадзе

Першы касцёл быў заснаваны ў 1460 годзе Ганнай Давойнавіч, удавой уладальніка гэтых мясцін Івана Давойнавіча (?–1459), якая выконвала гэтым волю свайго памершага мужа. У 1920 годзе згарэў драўляны касцёл. Сучасны касцёл быў пабудаваны ў 1924–1925 гадах.   Наверх

У 1626 годзе ў касцёле занатаваны 9-рэгістравы пазітыў. У акце візітацыі 1818 года занатаваны стары арган. У акце візітацыі 1830 года занатаваны 10-рэгістравы арган.

Цяперашні арган у Крупава мае дзве асаблівасці: з-за спецыфічнай архітэктуры хораў, арган змешчаны ў арцы і яго праспект прымацаваны да яе сцен (падобную канструкцыю можна ўбачыць яшчэ толькі ў в. Краснае).  Кафедра інструмента пазбаўлена кнопак уключэння камбінацыі, змешчаных непасрэдна пад клавіятурай, замест іх камбінацыі Piano і Forte рэалізаваны ўключэннямі, ідэнтычнымі рэгістравым. Арган цалкам захаваўся, але знаходзіцца ў непрацоўным стане.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі