Косава

Касцёл Найсвяцейшай Троіцы

Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

6/I

Florjan Ostromęncki (?), 1870-1880-я (?)

Manual (C-f’’’)
Gedackt 8`
Pryncypal 8`
Wiolonczelo 8`
[Dolce 8`]
Fugara 4`
Flautine 2`
Super I
Zymbelstern, Tympani
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Два трохкутных меха, нажная калькацыя

У 1626 годзе ў Косава пабудаваны першы вядомы касцёл. Сучасны нэагатычны касцёл пабудаваны ў 1878 годзе па фундацыі Вандаліна Пуслоўскага (1814–1884).   Наверх

У 1668 годзе ў касцёле занатаваны 4-рэгістравы пазітыў.

Арган у Косава з’яўляецца блізкай копіяй аргана ў Гервятах, аўтарства якога належыць Фларыяну Астраменцкаму. Гэтае падабенства дазваляе лiчыць косаўскi арган таксама яго працай. Два арганы маюць аднолькавы праспект з той толькі розніцай, што бакавыя вежы праспекта ў Гервятах маюць гатычныя франтоны, а ў Косава ў 1990-я гады на бакавыя вежы былі пастаўлены барочныя фігуры анёлаў, якія не маюць да аргана дачынення. Гэтыя два аргана маюць аднолькавыя часткі і механізмы. Па канструкцыі трохкутных мяхоў і трубах можна выказаць згадку, што косаўскі арган быў створаны прыблізна ў той жа час, што і арган ў Гервятах (1882 год). Год пабудовы новага мураванага касцёла – 1878 – служыць дадатковым арыентырам даты пабудовы аргана.   Наверх
Арган добра захаваўся ў аутэнтычным выглядзе. Усе трубы аргана (у адрозненні ад гервяцкага аргана) належаць В. Астраменцкаму. Металічныя трубы, як і ва ўсіх яго ранніх арганах, не маюць настроечных ролікаў.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі