Кемелішкі

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі

Гродзенская вобласць, Астравецкі раён

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

5/I
Невядомы майстар, паміж 1781 і 1786 гадамі
Іосіф Радовіч, 1893
I Manual (C-f’’’)
[Bordun 16`]
[Princypal 8`]
[Hohlflöte 8`]
[Octave 4`]
[Quarte 1-2ch. 2`]
Super I
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Складчаты мех, механізм ручной калькацыі (карамысла)

Касцёл у Кемелішках пабудаваны ў 1781 годзе па фундацыі Станіслава Пружынскага і яго жонкі Ганны (з Камароўскіх). У 1897 годзе да яго былі дабудаваны бакавыя капліцы і перабудаваны фасад.   Наверх

Папярэдні барочны арган, чый незвычайны праспект з гістарычнымі трубамі добра захаваўся ў Кемелішках, упершыню узгадваецца ў касцёльным інвентары 1786 года. У адпаведнасці з ім арган меў адзін мануал, 8 рэгістраў і эфекты Zymbelstern і Tympani. На праспекце стаялі дзве фігуры анёлаў, якія да нашага часу не захаваліся.   Наверх

У 1893 годзе арган быў грунтоўна перароблены віленскім майстрам Іосіфам Радовічам за 600 рублёў. Пры перабудове ад старога інструмента захаваўся толькі праспект з блакітнай і ружовай мармурызацыяй і каляровым драўляным аздабленнем. Гэты арганны праспект з’яўляецца самым разнакаляровым на Беларусі. Такая кампазіцыя праспекта (гранёная цэнтральная вежа, дзве меншыя трохкутныя бакавыя і адзінарныя секцыі паміж імі) з’яўляецца характэрнай для прускіх і курляндскіх майстроў. Адзначым, што такую ж структуру праспекта мае праспект аргана ў Геранёнах, а таксама некалькі арганаў у Рэспубліцы Літва, пабудаваных у другой палове XVIII ст. Злева ад праспекта, дзе раней знаходзілася старая кафедра, захавалася адна адтуліна ад былога рэгістравага ўключэння. На задняй сцяне аргана захавалася шмат алоўкавых надпісаў з датамі і імёнамі, якія, верагодна, былі зроблены касцёльнымі харыстамі і калікантамі.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі