Квасоўка

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

10/I
Florjan Ostromęncki, 1883
Manual (C-f’’’)
Bordon 16`
Principal 8`
Diapason 8`
Salcionel 8`
Gedakt 8`*
Hoflöte 4`
Qvinta 2 2/3` **
[?] ***
[?] ***
[?] ***
Tympani, Zymbelstern
Super I
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада.
Складчаты мех, матор на гарышчы касцёла, ручная калькацыя (карамысла).

* – частка рэгістра заменена адкрытымі металічнымі трубамі на самаробным століку
** – на кафедры футавасць памылкова пазначана 2`
*** – першапачаткова арган меў 10 рэгістраў, але пасля пашкоджання тры рэгістры не былі адрамантаваны

Першы касцёл у Квасоўцы быў узведзены ў 1626 годзе сродкамi каралеўскай казны. Наступны касцёл у 1747 годзе зафундаваў кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст III (1696–1763). Сучасны мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1856–1870 гадах.   Наверх

Вядома, што летам 1944 года арган быў пашкоджаны артылерыйскім агнём (як і арган у вёсцы Краснае) і з той пары аж да 1997 года не функцыянаваў. Падчас рамонту 3 рэгістра не былі ўсталяваны ў арган, што, верагодна, сведчыць пра іх значнае пашкоджанне. Трубы гэтых рэгістраў складзены ўнутры арганнай шафы пад падлогай і чакаюць свайго аднаўлення. На кафедры адтуліны для ручак трох рэгістраў заклеены і пафарбаваны. Назвы рэгістраў пададзены па надпісах на кафедры, зробленых у 1997 годзе, і, магчыма, не гістарычныя. Арган актыўна выкарыстоўваецца на службах.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі