Кашубінцы

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён

Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi

5/I
Ф. Астраменцкі (?), канец XIX ст. (пасля 1893 года)
I Manual (C-f’’’)
Super I
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада.
Рэшткі складчатага меха

Драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1750 годзе гродзенскімі езуітамі, якія распачалі пры святыні сваю місію. У 1962 годзе касцёл быў зачынены і з часам стаўся вельмі пашкоджаным. У 1989 годзе касцёл быў вернуты парафіянам.   Наверх

Рэшткі невялікага аргана ў Кашубінцах усімі захаваўшыміся дэталямі падобныя да аргана Фларыяна Астраменцкага ў вёсцы Дуды, таму гіпатэтычна яго можна прыпісаць Ф. Астраменцкаму. Ад аргана засталіся шафа, віндлада, шляйфы, штокі, некальці драўляных трубаў і часткі трактуры. У аргане засталiся цэлымi важныя дэталі, што не выключае магчымасць яго аднаўлення па ўзоры захаваўшыхся арганаў Ф. Астраменцкага.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі